Радыё Свабода, Прага Журналіст Валер Каліноўскі адказывае на пытаньне ўдзельніка он-лайн форуму Свабоды. Dziakuj Svabodze za uspamin pra nashu Ploscu. Ja sam sabe zadju pytanne -- chamu plosca pratrymalasia tak douha, chamu lukashenka i jaho silaviki chakali azh 5 dzen? Hto nebudz mozha adkazac?
(Каліноўскі: ) “ Сумненьняў у тым, што Плошчу можна было б хутка разагнаць у першую ж ноч стаяньня не было ні ў каго – ні ў ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту, ні ў сілавікоў. Шараговыя супрацоўнікі АМОНу ды і іх камандзіры на Плошчы нават зьдзіўляліся, чаму гэта не адбываецца, чаму няма адпаведнага загаду. На той час ва ўдзельнікаў акцыі была інфармацыя, што А. Лукашэнка напярэдадні выбараў паабяцаў У. Пуціну не рабіць брутальнага разгону акцыяў апазыцыі. Уплывала на паводзіны ўладаў і тое, што цягам пасьлявыбарчага тыдня ў Менску заставаліся міжнародныя назіральнікі АБСЭ, а таксама шмат замежных журналістаў.
Улады па начах абмяжоўвалі доступ на плошчу, затрымлівалі на подступах да яе актывістаў і лідэраў і ў цэлым рабілі стаўку на тое, што людзі замерзнуць, зьняверацца і разыдуцца самі. Але людзі не разышліся, кожную ноч на плошчы заставалася каля паўтысячы чалавек. Таму ўрэшце загад на разгон паступіў.”
svaboda.org/forum.
svaboda.org/forum.