Радыё Свабода, Прага Аляксандар Мілінкевіч адказывае на пытаньне ўдзельніцы он-лайн форуму Свабоды. Успаміны пра плошчу самыя добрыя. Гэты баў моцны штуршок для беларускага народа (ну хаця б яго найбольш свядомай частцы), гарадок мабілізаваў і арганізоўваў людзей, ды і за межамі, падаецца, змянілася стаўленне да беларусаў... Але.. Чаму ў нас не выйшаў мільён як ва Ўкраіне ці чаму не было нават соцен тысячаў мне зразумела. Але... няўжо не магла Плошча Каліноўскага прывесці да больш значных пераменаў у нашым грамадзтве? Ці нельга было неяк па іншаму паводзіць себе і кудысьці накіраваць энергію і жаданне людзей да пераменаў? Атрымалась ж, што вось зараз яна ўжо разышлася ў павертры. На жаль. І што ўвогуле будзе далей? :) Вольга
(Мілінкевіч: ) “Я лічу, што энэргія не разышлася, хаця, безумоўна, сёньня такога эмацыйнага ўздыму няма. Але чаму я не накіраваў людзей на ўзяцьцё, напрыклад, Адміністрацыі прэзыдэнта ці тэлебачаньня? Калі я заклікаў па тэлебачаньні і радыё людзей прыйсьці на плошчу 19-ага, я заўсёды казаў, што гэта будзе мірная акцыя; з боку ўлады -- ня ведаю, але з нашага боку -- так. Паход у любое масца да адміністрацыйных будынкаў скончыўся б зьбіцьцём, паламанымі касьцямі, і магло скончыцца стратай жыцьця для чалавека. Я павінен быў выканаць гэтае абяцаньне. І мы лічылі, што калі скончыцца першая акцыя мірная, дык на заўтра ізноў прыйдуць людзе. А калі не -- дык гэта будзе апошняя. Не было б намётавага гарадку і гэтак далей. Таму гэта было рашэньне агульнае, і я яго падтрымліваю.
svaboda.org/forum.
svaboda.org/forum.