Аляксандар Уліцёнак, Менск 22 чэрвеня на тэлефанаваньні слухачоў Радыё Свабода, пытаньні, дасланыя праз электронную пошту і SMS, адказваў былы партызан, вядомы беларускі пісьменьнік Валянцін Тарас. Сёньня мы зьмяшчаем фрагмэнты гэтай размовы.
“На перамогу 9 Мая трэба глядзець праз прызму паразы 22 чэрвеня”
(Дзяўчына: ) “22 чэрвеня для Вас сёньня – гэта пачатак вайны ці дзень сьмерці Васіля Ўладзімеравіча?”
“Тарас: ) “І тое, і другое: я бачу ў гэтым магію лёсу, нейкую вышнюю задуму...
Палазіў сёньня крыху па расейскіх тэлеканалах і заўважыў – пра 22 чэрвеня гавораць ну так збольшага, адчэпнага... Вось дзень Перамогі яны заўсёды зь вялікімі фанфарамі й літаўрамі адзначаюць. Кажуць: на першы дзень вайны трэба глядзець праз прызму апошняга – 9 Мая, вось што галоўнае!
А я лічу (і так лічыў, дарэчы, Васіль Уладзімеравіч): варта бачыць перамогу праз прызму паразы 22 чэрвеня 1941 году... Тады становіцца абсалютна зразумелай уся цана вайны, ейны кошт...”
(Алег Бурташонак: ) “Ці можна выхаваць патрыятызм на ілжы пра вайну? На замоўчваньні Быкава?”
(Тарас: ) “Ні ў якім разе! Але, канечне, спрабуюць... Як спрабавалі й да вайны, ствараючы міты пра грамадзянскую, пра фінскую, якую, па сутнасьці, прайгралі. Чым гэта абярнулася, паказала зноў жа якраз 22 чэрвеня...”
(Сяргей Беразека, Віцебск: ) “Дзе Вы лічыце мэтазгодным зрабіць музэй Васіля Быкава?”
(Тарас: ) “Галоўным мусіць стаць той, які на ягонай радзіме. У Бычках мяне вельмі зьдзівіла адна рэч: тая хата, аказваецца, філіял музэя Лабанка! Ён выдатны партызанскі камандзір, заслужаная яму слава! Але чаму музэй Васіля Быкава – філіял гэтага чалавека? Мне асабіста незразумела...
Сёньняшнім стаўленьнем да ўшанаваньня памяці славутага беларуса паказваюць ня толькі сваю палітычную нецярпімасьць, неталерантнасьць – яны дэманструюць сваё глыбокае невуцтва і прыроджаную неінтэлігентнасьць.
Якіх бы поглядаў ты ні прытрымліваўся, як бы ты ні прымаў пазыцыю Быкава, ацэньвай яго перш за ўсё як пісьменьніка!
Вось ува Францыі быў мастак слова Луі Арагон, сябра ЦК кампартыі. Нягледзячы на тое, Француская Рэспубліка ўзнагародзіла яго найвышэйшай узнагародай. Майстра вельмі паважалі нават лідэры самых варожых да камуністаў партый! Бо яны глядзелі на яго, як на гордасьць і славу нацыі! Перш за ўсё. Ну а ў нас – дзікасьць...”
“Не Лукашэнка – Быкаў з Адамовічам мае галоўнакамандуючыя!”
(Канышэвіч, Браслаўшчына: ) “Вы памятаеце 27 чэрвеня, калі немцы ўвайшлі ў Менск? Што, добра іх пашкуматалі на подступах да сталіцы, на Лініі Сталіна?”
(Тарас: ) “Сытыя, вясёлыя, з закасанымі рукавамі, з рогатам, песьні аруць – хто іх пашкуматаў? На якой Лініі Сталіна? Дарэчы, назоў гэты нарадзіўся ў прапагандысцкім апараце Гебэльса, каб павялічыць значнасьць свайго нечакана імклівага рыўка ў глыбіню СССР... Насамрэч, ніякіх сур’ёзных умацаваньняў на перадваеннай мяжы з Польшчай не было, гэта зноў-такі ад невуцтва, ад нахабства – чым больш неверагодная няпраўда, тым хутчэй дадуць ёй веры... Зноў ж прапагандысцкая тэхналёгія Гебэльса...
Няма веры: там мяска смажаць, гарэлачка ліецца і прадаецца набор, дзе самае галоўнае – фігурная бутэлька ў выглядзе аўтамата. Гэта сьвятатацтва на касьцях! У чэрвені-ліпені ў Беларусі загінула 400 тысяч чырвонаармейцаў, а 600 тысячаў трапілі ў палон...”
(Спадарыня: ) “Шаноўны спадар Тарас, ці хацелі б Вы прайсьці на якім-небудзь парадзе поруч з Лукашэнкам?”
(Тарас: ) “Побач з гэтым чалавекам? Для таго няма аніякіх падстаў. І галоўнае – ён ня мой галоўнакамандуючы... У мяне іншыя палкаводцы – Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч...”
(Спадарыня: ) “Вы мой аднадумца, хоць гэта наадварот, дзякуй Вам!”
“Беларускія партызаны – не югаслаўскія: ім у галаву не прыходзіла абвяшчаць незалежную дзяржаву. Хоць асобныя таго жадалі...”
(Віктар Сьцяпанаў, Ворша: ) “Спадар Валянцін, зь якім унёскам ваеннай пары маглі б увайсьці беларусы ў кола вольных народаў: мо, з партызанскім рухам?”
(Тарас: ) “Вайна, партызанка падзялілі беларусаў на дзьве часткі... Хоць каб “лясныя салдаты” ўзялі пад свой кантроль усю Беларусь, што б яны абвясьцілі, якую волю? Большасьць, пераважная большасьць партызан былі ўсё ж савецкімі людзьмі, савецкімі камандзірамі і камісарамі – ім бы і ў галаву не прыйшло абвяшчаць нейкую асобную дзяржаву, як тое здарылася ў Югаславіі. Няхай камуністычную, але незалежную ад Савецкага Саюзу... У нас гэта немагчыма!”
(Сьцяпанаў: ) “Аднак жа Алесь Марачкін згадаў неяк задуму Ўладзімера Караткевіча напісаць раман пра партызанскага камандзіра, які пасьля немцаў агледзеўся і вярнуўся ў лес, каб змагацца – цяпер ужо з камуністамі. Вам былі вядомыя такія выпадкі?”
(Тарас: ) “Нават вельмі многія хлопцы з майго атраду празь некалькі гадоў пасьля вайны глядзелі на тое, што робіцца, і казалі: слухайце, а мо вярнуцца ў яшчэ цэлыя зямлянкі? Ці не пачынаць новае змаганьне? Вось такія настроі мне добра вядомыя. Толькі – згасла, задушылі...”
“Парадокс: да клясычнага дысыдэнцтва беларускія пісьменьнікі прыйшлі ня ўчора, за камуністамі, – набліжаемся да яго зараз...”
(Аляксандра: ) “Вы карэнны мянчук, памятаеце, што было з горадам яшчэ за часам конскага базару і бачыце, якім ён стаў зь бібліятэкай-“алмазам”. Параўнаньне ўражвае?”
(Тарас: ) “Вельмі! І вельмі шкада конскага базару... Як шкада Нямігі, зьнесенай літаральна на маіх вачох... Спрабаваў нешта зрабіць – арганізоўваў у прэсе нейкія матэрыялы, каб захаваць хоць адну вуліцу Старой Нямігі. Толькі разбуральнікі ніколі не слухалі пасылаў культуры, яе довадаў...
Што тычыцца бібліятэкі, то з тэхнічнага боку – вялікае дасягненьне. Толькі – дзеля чаго? Там разьлічана на такую колькасьць кніг, колькі ня знойдзецца ва ўсёй Беларусі! На патрачаныя грошы можна было, напэўна, пабудаваць новыя бібліятэкі ў кожным абласным цэнтры і выдатна адрамантаваць усе раённыя... Вось жа была б вялікая справа! Аднак – паказухі хочацца! А конскага базарчыку шкада...”
(Спадарыня: ) “Што Вы ведалі за саветамі пра эмігранцкіх беларускіх пісьменьнікаў?”
(Тарас: ) “Пра нашых толькі чуў... Хоць іншых эмігрантаў чытаў, ведаў”.
(Спадарыня: ) “Бо сваіх папросту не маглі дастаць?”
(Тарас: ) “Так. Але скажу болей, абсалютна шчыра, пра яшчэ адзін бок праўды. Чалавек не павінен выракацца ніводнай старонкі сваёй біяграфіі. А я прайшоў вельмі складаны шлях – ад зацятага верніка ў сацыялізм да чалавека зь цьвярозым поглядам на жыцьцё... Гэта да таго, што пэўны час я нават не імкнуўся чытаць іх...”
(Белагубаў, Магілёў: ) "Ці ня лічыце Вы памылкай незапатрабаванасьць Беларускай Народнай Рэспублікі? Яна павінна адыгрываць куды больш значную ролю. Але не прыгадаю, каб пра яе згадвалі, напрыклад, дэмакратычныя кандыдаты на прэзыдэнта..."
(Тарас: ) “Я не памылюся, калі скажу, што 85 працэнтаў сьвядомага беларускага насельніцтва нічога толкам ня ведаюць пра БНР. Таму разумею нашых палітычных дзеячаў, якія не апэлююць да яе аўтарытэту, нават да зьвязанага з гэтым піетэтам... Не апэлююць, бо электарат ад недасьведчанасьці вочы вылупіць! Гісторыю БНР, цалкам згодны з вамі, трэба аднавіць, зрабіць папулярнай”.
(Андрэй Белагубаў: ) “У мяне асабіста беларускае дысыдэнцтва атаясамліваецца з Алесем Адамовічам, яшчэ адзін прыклад – Сьвятлана Алексіевіч. Час ад часу выблісьне ў нашай інтэлектуальнай прасторы, і зноў няма...”
(Тарас: ) “Дысыдэнцкага руху ў клясычным выглядзе, як у Расеі, напрыклад, у нас не было. Па розных прычынах, гэта асобная вялікая гутарка. Што да Сьвятланы Алексіевіч, то мне вельмі цяжка сёньня далучаць яе да беларускага дысыдэнцтва. Апошнім часам яна ўсё больш і больш арыентуецца на расейскую й заходнюю эліту – там знайшла сваё месца як інтэлектуал і як літаратар. На мой погляд, яна сама ўжо ня бачыць сабе месца ў нашым грамадзкім жыцьці.
А ў больш шырокім пляне зараз амаль усе сябры Саюзы беларускіх пісьменьнікаў воляй улады апынуліся ў становішчы дысыдэнтаў. Не кажу пра палітычных дзеячаў – тыя ў абсалютна поўным разладзе з вэртыкальлю, якая выштурхоўвае ўсіх нас з грамадзкага жыцьця, кудысьці ў прыдарожную канаву хоча загнаць...”
“Няшчасная тая краіна, дзе патрабуецца татальны гераізм. Бо толькі працэнтаў пятнаццаць народжаныя для барыкадаў”
(Спадар, Горадня: ) “Зноў мы ў страху: чалавек баіцца пратэставаць, дамагацца свайго, ён па-ранейшаму застаецца адзін на адзін з дыктатурай. Дык як нам жыць далей, спадар Валянцін?”
(Тарас: ) “О, дарагі мой чалавек, каб я ведаў дакладна, дык ня меў бы цаны – быў бы чымсьці накшталт прарока...
Страх, безумоўна, трэба пераадольваць. І ў сакавіку наша моладзь паказала, як тое робіцца, паказала прыклад бацькам і нават дзядам!
Але я прытрымліваюся яшчэ й той думкі, што ад усіх простых людзей нельга чакаць геройства – няшчасная краіна, дзе патрабуецца масавы гераізм... Ну не павінен паспаліты жыхар быць героем! Ягоная справа – працаваць, карміць сваю сям’ю, выхоўваць сваіх дзяцей, а не ісьці на барыкады, не рызыкаваць жыцьцём! На гэта мусіць быць здольнай толькі пэўная частка грамадзтва, працэнтаў 10-15. Яны дамагаюцца стварэньня ладу, якому не патрабуецца татальны гераізм, татальнае бясстрашша...”
(Юнак: ) “Спадар Валянцін, ці ўдаецца Вам знаходзіць агульную мову з такімі маладымі людзьмі, як я?”
(Тарас: ) “Са сваім унукам, напрыклад, мы “аднамоўцы”. Ён быў у крутавеці Плошчы і я напісаў караценькі верш:
Гэта маё партызанства Магутным вярнулася рэхам, Жыцьця майго ланцужок Зь юнакоў прырасьціў зьвяно. Адчуваю сябе старым мехам, У які налілі маладое віно! Адчуваю сябе неўтаймаваным гукам, Які і глухому прарэжа слых. Гэта дзёрзкая кроў майго ўнука Бунтуе ў жылах маіх!"
(Ірына: ) “Важней вера ці веды?”
(Тарас: ) “Важней глыбокія сур’ёзныя веды: калі ты праверыш імі сваю веру, тады ўсё будзе добра”.
(Анатоль Мыско, Сьветлагорск: ) “Якія пытаньні Вы маеце да Бога?”
(Тарас: ) “Сапраўдныя вернікі Богу пытаньняў не задаюць – яны могуць толькі верыць... Хіба толькі: “Божа, за што?”, – калі нешта здарыцца”.
“Праблема вэтэранаў у тым, што яны вераць ня ўласнаму вопыту, а афіцыйнай гістарыяграфіі, убітым у галовы камуністычным мітам...”
(Тарас: ) “Калі горб мінулага – адзіны паплавок, які трымае чалавека на паверхні жыцьця (што здарылася, на вялікі жаль, зь велізарнай часткай нашых вэтэранаў), гэта бяда... Ім тое жыцьцё і тое страшнае, што ў ім мелася, сёньня падаецца ледзьве не раем! Бо блытаюць свае ўспаміны пра мінулае са сваёй маладосьцю, калі былі здаровымі і поўнымі ружовых надзеяў...”
(Вацлаў Петруш: ) “Як ні балюча прызнаць, але ці ня праўда, што вэтэраны – у большасьці носьбіты савецкіх стэрэатыпаў, савецкіх гістарычных клішэ... Вас, памятаю, за фільм пра вайну былыя таварышы па партызанцы спрабавалі пасадзіць у турму, як адступніка. І зараз яны – апора новага рэжыму. Што рабіць зь імі? Роля ранейшых “цьвёрдакаменных” у народным лёсе добра вядомая...”
(Тарас: ) “Дамо ім дажыць! Хай яны пойдуць з жыцьця пад сваімі сьцягамі, са сваім Сталінам. Іх няшчасьце ў тым, што яны вераць ня ўласнаму вопыту, а афіцыйнай гістарыяграфіі, убітым у галовы камуністычным мітам, а не сабе самім...”
(Спадарыня: ) “Большасьць удзельнікаў вайны, мяркую па бацьку і ягоных знаёмцах, вельмі слабага здароўя. А як нейкая афіцыйная сходка, шэсьце – дык такое ўражаньне, што амалоджваюць улады вэтэранскую “масоўку”!
(Тарас: ) “Сапраўды, гэтыя калёны ня меншаюць, а множацца, проста цуд! Але ж нядаўна вычытаў, адкуль бяруцца ўсё маладзейшыя і маладзейшыя змагары з фашыстамі: паводле афіцыйнай прэсы, за год райвыканкамы выдаюць недзе каля сямі тысяч “патрыятычных” даведак – вельмі для мяне дзіўна...”
(Спадарыня: ) “Вам – дзіўна, а ўладзе – выгодна! Яшчэ я ў школе была, і дзівілася, што тата не адказваў на запрашэньні апрануць пінжак з узнагародамі і выйсьці на вуліцу. Калі пыталася, чаму, – адказваў: “А з кім ісьці – тыя ж не ваявалі, а сядзелі ў падвале, хаваліся дзесьці...”
(Мікіта з Наваполацку: ) “За савецкім часам тэма вайны ў беларускай літаратуры была вельмі папулярнай. Цяпер, пасьля сыходу Быкава, пра вайну мала хто піша. Чым Вы патлумачыце крызыс жанру?”
(Тарас: ) “Нарадзілася новае пакаленьне, у якога ўжо сваё жыцьцё, свой жыцьцёвы досьвед... Новы час ня менш складаны за перажыты нашым пакаленьнем. Гэта ня значыць, што ня трэба і больш ніхто ня будзе пісаць пра вайну – будуць, нават праз трыццаць год. Той, хто яшчэ толькі нарадзіўся, але прачытае і Быкава з Адамовічам, і тое новае, што знойдуць пасьлязаўтра ў наноў адкрытых архівах... Цалкам можа здарыцца, што выйдзе геніяльны твор... Але зараз маё жаданьне іншае: хай мы зробімся нармальнай краінай, каб на нейкі пэрыяд усе, апроч гісторыкаў, забыліся на вайну і заняліся сабой, сваім жыцьцём!”
“Нам ня варта арыентавацца на Латвію, дзе расейскамоўныя ўтварылі сваю дыяспару”
(Андрэй Скурко: ) “Ёсьць беларуская Беларусь і ёсьць Беларусь небеларуская, якую замоўчваюць і абмінаюць увагай. А дарма!”
(Тарас: ) “Ёсьць беларускія рускія. Многія зь іх цікавяцца нацыянальнай гісторыяй і літаратурай, і тое-сёе робяць у гэтых варунках. Вось мой брат Анатоль Тарас выдаў кнігу “Войны Московской Руси и Великого княжества Литовского”, якая карыстаецца велізарнай папулярнасьцю. Дык ён абсалютна рускамоўны чалавек, і такіх вельмі шмат.
Ня думаю, што мы павінны арыентавацца на прапанаваны вамі, спадар Андрэй, падзел. Каб у нас утварылася асобная дыяспара, як у Латвіі, скажам. Па-мойму, на гэта ня варта арыентавацца.
Ну а наконт замоўчваньня, то, выбачайце, – хто і што замоўчваецца? Ня станем ухіляцца ад праўды: значная іх частка рэакцыйная, арыентаваная на імпэрскія каштоўнасьці, на імпэрскую Расею! Гэтых – ніхто не замоўчвае, наадварот, яны хочуць нас “замаўчаць”... І такія выпадкі ёсьць!”
(Спадар: ) “Вам зь дзяцінства даводзілі: маскалі, жыды й палякі – зьлейшыя ворагі Беларусі. Цяпер услых гаварыць так не прынята. Асабліва ў інтэлігенцкім, дэмакратычным асяродку. А на справе? На кухнях? Што скажаце?”
(Тарас: ) “Я хадзіў у школу, якую адкрыла Беларуская народная самапомач, і аднойчы туды прыехала Натальля Арсеньнева. Чытала вершы, у тым ліку нешта такое: “Ня будуць ужо ўладарыць над намі ні жыд, ні лях, маскаль, ні бальшавік...”
А зараз... Людзі сядзяць на розных кухнях, дзе кажуць пра рознае. Там, дзе бываю я, так не гаворыць ніхто. Банальная лёгіка: хіба “маскаль” Андрэй Сахараў быў ворагам Беларусі? Ці цэлы шэраг габрэяў па паходжаньні, якія прайшлі ГУЛАГ, сталі ахвярамі антысэміцкіх кампаній за Сталінам – што, яны ворагі Беларусі? А як ставіцца маладая Польшча да Беларусі?! Колькі ў яе салідарнасьці ў дачыненьні да нас!
Не, шаноўны, мы ўжо дажылі да таго часу, калі сказанае вамі ўжо ня нейкая памылка, ня нейкае “заблуждение”, кажучы па-расейску... Такія размовы становяцца ў наш час, асабліва ў дэмакратычным асяродку, проста дзікунствам. Гэта – пячора!”
“Сябры Саюзу беларускай моладзі – ахвяры сталінскага генацыду. А вось сасланыя разам зь імі на катаргу паліцэйскія – не!”
(Вадзім Бронек, Ляхавічы: ) “Мяне зьдзівіла Вашае непрыязнае стаўленьне да ідэі люстрацыі – публічнасьці сьпісаў гэбісцкіх агентаў. Маўляў, дзеці пацерпяць, унукі. Але на маёй памяці нічога страшнага ня здарылася зь дзецьмі паліцаяў, якія нават у Сыбіры адбылі па дзесяць гадоў. Нешта тут ня так, шаноўны спадар Валянцін!”
(Тарас: ) “Хіба я недзе некалі бараніў нейкіх кагэбістаў? Людзі, якія ўчынілі злачынствы, мусяць несьці адказнасьць за зробленае. Адна з праблем былога Савецкага Саюзу – існаваньне ў ім праблемы непакаранага зла, непакараных злачынцаў. Тое, што рабілася ў 1920-х, сярэдзіне 1930-х гадоў, пасьля вайны – усе гэтыя кампаніі супраць касмапалітызму, лекары-забойцы, разгром савецкай генэтыкі – ніхто не панёс за тое адказнасьць. Вось вам і адзін з чыньнікаў, адзін з чарвякоў, якія падтачылі асновы савецкай дзяржавы”.
(Мікола Луцук, Воранава: ) “У мэмуарах часьцяком зводзяць рахункі зь мёртвымі, а Вы пайшлі іншым шляхам. Сталі пацыфістам, спадар Валянцін?”
(Тарас: ) “У пэўнай ступені – так. Але ў тым значэньні, у якім разумеў пацыфізм Васіль Быкаў. Я не зрабіўся такім усёдаравальным чалавекам – проста спрабую з адлегласьці часу разабрацца ў чыньніках паводзінаў розных людзей, хачу іх зразумець”.
(Луцук: ) “Вы пабачылі на свае вочы калябарантаў. Раней даводзілася чуць, што ня мелі захапленьня ад іх. Цяпер лічыце па-іншаму? Мяркую па апошняй вашай мэмуарнай кнізе...”
(Тарас: ) “Я пераклаў на расейскую мову “Споведзь” Ларысы Геніюш. Гэта абсалютна шчырая праўда... Не магу назваць яе калябарантам, паслугачом акупантаў – не была яна паслугачкай гітлераўцаў! Яна спалохалася і жахнулася, калі ўбачыла твар гітлерызму. Што маленькія вусікі, што вялікія вусы – гэта адзін і той жа твар урэшце... Яна зразумела тое, што і Яўгенія Гінбург... Дарэчы, кніга Гінбург “Крутой маршрут” і кніга Геніюш “Споведзь” вельмі блізкія, што надзвычай цікава. Як дзьве жанчыны абсалютна розных сьветапоглядаў – адна ніколі не хварэла бальшавізмам і бальшавічка зацятая – сышліся на адным і тым жа: на адмаўленьні таталітарызму як пачвары. На адмаўленьні і гітлерызму, і сталінізму, бо гэта адно і тое ж. Вось у гэтым я і спрабую разабрацца, калі кажу і пішу пра людзей таго часу.
Хаця многія служылі немцам верай і праўдай. Як сабакі... Таксама ня варта адмаўляць таго... Але ж адна справа, калі 14-15-гадовых хлопчыкаў, сябраў Саюзу беларускай моладзі, пасьля вайны пахапалі і падавалі па 25 гадоў катаргі – гэта зьверства! Тут жа дзеці... Што вы робіце?! І зусім іншае – паліцаі, якія ого што нарабілі... Дык вось першыя – ахвяры культу асобы. А другія – не!”
(Спадарыня: ) “Што на практыцы азначае сёньня служыць праўдзе і гуманізму?”
(Тарас: ) “Быць прыстойным чалавекам. Ня здраджваць. Сумленна рабіць сваю справу. Усё як заўсёды – нічога ж не памянялася. Таму – прытрымлівацца эвангельскіх запаветаў...”