Ці мусіць апазыцыя ўстаць поруч з уладай на абарону незалежнасьці?

Юры Дракахруст, Прага Ці павінна незалежнае грамадзтва ўстаць поруч з уладай на абарону незалежнасьці краіны? Ці існуе зараз пагроза незалежнасьці Беларусі? Пры якіх умовах наагул магчымы дыялёг улады і апазыцыі? Гэтыя пытаньні, якія сфармуляваў у сваім артыкуле ў “Нашай ніве” Аляксандар Фядута, абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” рэдактар часопісу “Архэ” Валерка Булгакаў і сам аўтар публікацыі, якая спарадзіла вялікія спрэчкі –Аляксандар Фядута.
(Фядута: ) “Магчыма, я рамантык, магчыма, я ідэаліст. Існуюць розныя гістарычныя магчымасьці. Нягледзячы на тое, што сп-р Лукашэнка з’яўляецца вельмі нягнуткім палітыкам у пытаньні мадэрнізацыі ўласнага курсу, ён неверагодна гнуткі ў пытаньні ягонай уласнай бясьпекі. Тут варта прыгадаць тэзу вядомага расейскага тэлеаглядальніка Аляксея Пушкова, паводле якога перад Лукашэнкам вельмі жорсткі выбар – альбо Масква альбо Гаага. Іншых варыянтаў у Лукашэнкі паводле Пушкова няма.

УВЕСЬ ТЭКСТ ПЕРАДАЧЫ