Вячаслаў Ракіцкі, Менск Злучаныя Штаты зрабілі шэраг захадаў у асуджэньні дзеяньняў беларускіх уладаў і ў падтрымку дэмакратычных апазыцыйных сілаў Беларусі. Указ прэзыдэнта Джорджа Буша абавязвае заблякаваць знойдзеныя ў ЗША любыя фінансавыя актывы або маёмасьць, якія належаць дзесяці высокім беларускім чыноўнікам на чале з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама забараняе грамадзянам ЗША весьці зь імі справы.
"Забясьпечыўшы ўласную свабоду, абавязак Амэрыкі і Эўропы – дапамагчы ў гэтым іншым", – заявіў прэзыдэнт ЗША у сваім выступе ў Амэрыканскай мараходнай акадэміі ў Кінгз-Пойнт. Паводле Джорджа Буша, ЗША і Эўразьвяз "сумесна выконваюць гэты абавязак у Беларусі, дзе падтрымліваюць тых, хто імкнецца пазбавіцца ад апошняй дыктатуры ў Эўропе".
Пацьверджаньнем гэтай заявы стаў заключны дакумэнт эўрапейска-амэрыканскага саміту ў Вене. Лідэры ЗША і Эўразьвязу асудзілі гвалтоўныя дзеяньні беларускіх уладаў ў дачыненьні да апазыцыі і заявілі, што будуць падтрымліваць “дэмакратычныя імкненьні беларускага народу і супрацоўнічаць зь ім з тым, каб умацаваць дэмакратычныя інстытуты, грамадзянскую супольнасьць і незалежныя мэдыі ў гэтай краіне”.
У зьвязку з гэтым расейская газэта “Коммерсантъ” зрабіла выснову, што “новым Эўрапейскім праектам Джорджа Буша канчаткова і беспаваротна становіцца дэмакратычнае ўладкаваньне Беларусі”. "Цяперашні амэрыканскі ўдар па Менску арганічна ўпісваецца ў агульную стратэгію ЗША ў справе падрыхтоўкі да саміту вялікай васьмёркі, дзе Беларусь будзе адным з франтоў супрацьстаяньня паміж Масквою і Вашынгтонам. Такім чынам ЗША ўзялі курс на пасьлядоўнае ўзмацненьне санкцыяў у адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі", – адзначае расейская газэта “Коммерсантъ”.
Новыя санкцыі амэрыканскага ўраду супраць беларускіх чыноўнікаў камэнтаваліся і ў саміх ЗША. Так, Арыэль Коэн, прадстаўнік амэрыканскага дасьледчыцкага цэнтру “Heritage Foundation”, вітаючы санкцыі, зазначыў, што гэтыя дзеяньні спазьніліся на тры гады. “Мы ведалі, хто такі Лукашэнка, мы ведалі, што ён зьнішчаў палітычных апанэнтаў, таму такія дзеяньні былі патрэбныя перад выбарамі”, – зазначыў спадар Коэн.
Дэпутат Кангрэсу ЗША Крыс Сьміт, прадстаўнік Рэспубліканскай партыі, які ў амэрыканскім парлямэнце кіруе камітэтам Эўрапейскай бясьпекі, камэнтуючы рашэньне аб фінансавых санкцыях ЗША адносна А.Лукашэнкі, заявіў агенцтву Асашыэйтэд Прэс: “… дзеяньні ўраду ЗША зьяўляюцца ясным сыгналем такім асобам, як Лукашэнка і ягоныя паплечнікі, якія нахабна парушаюць правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы, што яны ня могуць знайсьці бясьпечнае месца ў ЗША для сваіх сумнеўных фінансавых здабыткаў”. Спадар Сьміт таксама заявіў, што ён гатовы прапанаваць законапраект з мэтай пашырэньня санкцыяў ЗША і Эўразьвязу супраць кіраўніцтва Беларусі.
Краіны Эўрапейскага Зьвязу прапануюць практычныя захады на карысьць дэмакратыі ў Беларусі. Так, кабінэт міністраў Латвійскай Рэспублікі прыняў рашэньне зрабіць візы для беларускіх грамадзянаў бясплатнымі. Такім чынам Рыга першай адгукнулася на ініцыятыву Эўрапейскага парлямэнту. Яшчэ летась ягоныя дэпутаты заклікалі краіны Эўразьвязу пайсьці на такі крок, каб спрасьціць беларусам перамяшчэньне па Эўропе і тым самым спрыяць дэмакратызацыі Беларусі.
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі пачаў стварэньне фундацыі дапамогі дэмакратычным зьменам у краінах былога СССР. Праект закону аб стварэньні фундацыі Падтрымкі супрацоўніцтва ўжо перададзены ў Сэйм. Эльжбэта Якубяк, кіраўнічка кабінэту прэзыдэнта Польшчы, заявіла журналістам, што пры гэтым фундацыя ня будзе супрацоўнічаць з афіцыйнымі беларускімі ўладамі, але паспрабуе “як мага большай колькасьці беларусаў – і апазыцыянэраў, і не зьвязаных з апазыцыяй – паказаць, як функцыянуе нармальная дэмакратычная дзяржава”.
Тым часам старшыня прэзыдыюму Рады ў зьнешняй і абароннай палітыцы Сяргей Караганаў заявіў, што і Расея магла б паўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Беларусі: “Я не выключаю магчымасьці ўвядзеньня санкцыяў з боку Расеі, але галоўная санкцыя – гэта разумная эканамічная палітыка, таму што Расея дагэтуль у той ці іншы спосаб субсыдавала беларускую эканоміку. Пры гэтым, наколькі я ведаю, кіраўніцтва Расеі было не ў захапленьні ад палітыкі беларускага кіраўніцтва. А цяпер ужо ўсур’ёз пайшла гаворка пра тое, каб запатрабаваць ад Беларусі рэальныя цэны на газ, якія ў чатыры-пяць разоў большыя за ранейшыя. Натуральна, мы павінны пры гэтым улічваць і інтарэсы беларускага народу. Але мы ведаем, што большая частка гэтых грошай, якія Беларусь атрымлівае з субсыдаваных цэнаў на газ, ідзе на падтрыманьне рэжыму, а не народу”.