Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса піша пра тое, што Уладзімер Пуцін, які быў абраны ў Менску старшынём Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, хоча больш цеснай інтэграцыі, а пры дапамозе розных арганізацыяў, у якія ўваходзяць постсавецкія краіны, Масква спрабуе ўзмацніць свой уплыў на абшары былога СССР.
“Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы – гэта адна зь некалькіх арганізацыяў групаў краінаў, якія ўваходзяць у СНД і пры дапамозе якіх Масква намагаецца захаваць свае ўплывы на постсавецкіх абшарах. Пуцін хоча, каб АДКБ больш цесна супрацоўнічала з Эўразійскай эканамічнай супольнасьцю”, – піша "Gazeta Wyborcza".
Паводле штодзёньніка, дагэтуль высілкі былых савецкіх рэспублікаў у гэтай справе не прынесьлі значных вынікаў з “прычыны розных эканамічных патэнцыялаў краінаў і страху перад расейскім дамінаваньнем”.
“Rzeczpospolita” ў матэрыяле “Пуцін хоча больш цеснай інтэграцыі” таксама адзначае, што расейскі прэзыдэнт хоча ўзмацненьня супрацоўніцтва ў межах розных структураў постсавецкага СНД.
Між тым, Польскае прэсавае агенцтва адзначае, што нягледзячы на ўсе інтэграцыйныя спатканьні адкрытым застаецца пытаньне аб цане расейскага газу для Беларусі. “Ці заплаціць Беларусь Расеі за газ прадпрыемствамі?” – такі загаловак матэрыялу агенцтва.
Адказваючы на яго, аўтары артыкулу пішуць, што ўжо ствараецца сьпіс беларускіх прадпрыемстваў, у якіх зацікаўлены расейскі бок, і ўзамен за перадачу гэтых прадпрыемстваў “Газпраму” Беларусь “цягам 2-3-х гадоў зможа прыстасавацца да рынкавых цэнаў на газ”.