Радыё Свабода Адкрываючы саміт ЭўрАзЭС у Менску, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь заўсёды выступала за разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Паводле яго, Эўразійская эканамічная супольнасьць даўно перавысіла ўзровень інтэграцыі на прасторы СНД. Як ацэньваюць вынікі гэтай інтэграцыі беларускія палітыкі?
Былы старшыня Вярхоўнага Савету, адзін з заснавальнікаў СНД Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што сябры ЭўрАзЭС спрабуюць стварыць процівагу ГУАМ. Адзначым, што ў менскім саміце ня ўдзельнічаюць прэзыдэнты краінаў, якія ўваходзяць у Арганізацыю за дэмакратыю і эканамічнае разьвіцьцё — ГУАМ. Гэтая структура на прасторах СНД аб’ядноўвае Грузію, Украіну, Азэрбайджан і Малдову. Яна выступае за супрацоўніцтва з Эўразьвязам і ЗША.
Ці ўдасца Расеі ўтрымаць сваіх сатэлітаў?
(Шушкевіч: ) “Тут былыя старыя сатэліты. Расея ня ўтойвае цяпер, што хоча падпарадкаваць іх сабе, і гэта адбываецца і адбываецца тут у нас, на тэрыторыі Беларусі, дзе ўжо самае высокае вернападданства. Я думаю, у іх там ёсьць нейкія думкі, каб мець нейкія прывілеі ў межах гэтай структуры. Расея здольная на гэта пайсьці, таму што цяпер на яе сыплецца залаты дождж нафтадаляраў. І таму пойдуць у справу ўсе захады, каб трымаць гэтую кампанію пад Расеяй. Я думаю, што тут самы разумны Назарбаеў, ён выкруціцца. Ну, а такі, як наш — нікуды ня дзенецца”.
Спадар Шушкевіч лічыць, што ў ЭўрАзЭС больш размоваў, чым справы, бо ў эканамічным сэнсе найлепшы шлях для краінаў — ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. А што ўяўляе ЭўрАзЭС у палітычным сэнсе?
(Шушкевіч: ) “Гэта абсалютна адназначна — гэта новы фрагмэнт Расейскай імпэрыі”.
Паводле спадара Шушкевіча, паказальна, што на чале ЭўрАзЭС дагэтуль быў Аляксандар Лукашэнка, якому забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу й ЗША.
(Шушкевіч: ) “Якое можа быць супрацоўніцтва ў Лукашэнкі з Эўразьвязам альбо з ЗША, калі ЗША лічаць яго падазраваным у злачынствах? І гэты ўказ дзеля аналізу ягоных рахункаў, падпісаны Бушам, гэта ж у сьвеце робіцца толькі з правадырамі плямёнаў, больш ні з кім. Ніколі нічога падобнага адносна кіраўніка эўрапейскай дзяржавы не было”.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава кажа, што рашэньні ЭўрАзЭС пакуль больш сымптаматычныя. Але Беларусь мае сымпатыі да пэўнай групы краінаў і кірунку, якім яны рухаюцца.
(Абрамава: ) “Гэта прыкладна супольнасьць стрыечных братоў. Для Беларусі казаць пра нейкую непасрэдную, імгненную эканамічную выгаду пакуль даволі складана. Але ў любым выпадку — лепш быць, чым ня быць. Зь любога клюбу па інтарэсах можа нарадзіцца аб’яднаньне больш высокага ўзроўню”.
Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук заявіў, што азіяцкія краіны родніць зь Беларусьсю толькі палітычны рэжым.
(Раманчук: ) “Акрамя дэклярацыяў, нашы інтэгратары нічога больш рабіць ня ўмеюць. ЭўрАзЭС — гэта яшчэ адна пустышка, і яе чакае лёс СНД. Гэта проста такі міжсабойчык прэзыдэнтаў і палітыкаў, якія маюць магчымасьць прыехаць у нейкую краіну — папіць гарэлкі, паразмаўляць, вырашыць свае нейкія бізнэс-пытаньні. Лукашэнка выкарыстоўвае такія саміты, каб, перш за ўсё, кансалідаваць сваіх лабістаў у Крамлі”.