Радыё Свабода Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін адмовіўся ад турэмнага харчаваньня й спажывае толькі тую ежу, што перадаюць яму з волі сваякі. Казулін ня толькі не задаволены якасьцю ежы — ёсьць і іншыя прычыны гэткага кроку.
Аляксандар Казулін адмовіўся ад турэмнай ежы найперш з прычыны яе дрэннай якасьці. Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч:
(Рынкевіч: ) “Адна зь “фірмовых” страваў там — гэта кіслая капуста з кансэрвамі, што называюць шчамі, ці супам. Але гэта проста немагчыма есьці. Прычым, гэта ня толькі так Казулін разважае, а шмат хто са зьняволеных. У турме болей за сто чалавек знаходзяцца на дыетычным харчаваньні, але Казуліну і ў гэтым адмовілі”.
Паводле Ігара Рынкевіча, Аляксандар Казулін пачаў паступова адмаўляцца ад турэмнай ежы яшчэ некалькі тыдняў таму. Спачатку адмовіўся ад вячэры, потым ад абеду, а цяпер вырашыў адмовіцца і ад сьняданку. Палітык кажа, што яму дастаткова тых харчоў, якія перадаюць з волі сваякі.
Нагадаю, закон дазваляе перадаваць у сьледчы ізалятар да 30 кіляграмаў прадуктаў штомесяц. Нядаўна ў Жодзінскай турме дазволілі перадаваць вязьням зеляніну.
Вось што адказаў дзяжурны Жодзінскай турмы на маё пытаньне, ці каштаваў ён турэмную ежу і як ацэньвае яе якасьць:
(Дзяжурны: ) “Гэтую ежу? А нам забаронена яе есьці. Прыяжджайце да начальніка, задасьце яму гэтае пытаньне”.
Пасьля сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбараў у Жодзінскай турме адседзела некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыяў пратэсту. Усе яны вельмі нізка ацэньвалі якасьць ежы ў гэтай турэмнай установе.
Але, паводле адваката Ігара Рынкевіча, Аляксандар Казулін вырашыў адмовіцца ад турэмнай ежы ня толькі з-за яе якасьці.
(Рынкевіч: ) “Зразумела, што чалавек таксама гарантаваў сваю бясьпеку і ад нейкіх непажаданых харчоў, якія яму могуць падкінуць”.
Аляксандра Казуліна трымаюць у Жодзінскай турме з 25 сакавіка. Яго абвінавацілі ў хуліганстве й арганізацыі беспарадкаў. Палітык лічыць, што яго перасьледуюць за апазыцыйную дзейнасьць.