Палітрада ўхваліла асноўныя накірункі дзейнасьці дэмсілаў

Радыё Свабода, Менск Сёньня на паседжаньні палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў былі ўхвалены за аснову “Асноўныя накірункі дзейнасьці аб’яднаных дэмсілаў у 2006-2007 гадах”. Паводле старшыні ПКБ Сяргея Калякіна, гэты дакумэнт будзе дапрацаваны ў бліжэйшыя дні.
(Калякін: ) “Усе пагадзіліся, што гэты дакумэнт патрэбны, і гэта чарговы крок наперад для таго, каб выбудаваць больш-менш такую тактыку дзеяньняў, якая прывядзе да перамогі, да зьмены сытуацыі ў краіне”.

Яшчэ адзін дакумэнт, канчатковы варыянт пляну дзеяньняў будзе прадстаўлены палітрадзе аб’яднаных дэмсілаў для зацьвярджэньня на чарговае паседжаньне.