Радыё Свабода Гэтая сэсія – трыццатая. Яна будзе доўжыцца два дні, і на парадак дня вынесеныя пытаньні рэалізацыі сумесных беларуска-расейскіх праграмаў у галіне прамысловасьці, сацыяльнай сфэры і культуры. У расейскай дэлегацыі 50 чалавек, яны прыбылі сёньня раніцай цягніком Масква—Полацак у адмыслова прычэпленых люксавых вагонах. На вакзале іх сустракалі пад гукі вайсковага аркестру й скокі самадзейных мастацкіх калектываў.
Адно зь першых пытаньняў, якое журналісты задалі кіраўніку расейскай дэлегацыі, намесьніку старшыні Парлямэнцкага сходу Сяргею Бабурыну, датычылася так званай газавай праблемы. Гаворыць Сяргей Бабурын:
(Бабурын: ) “Калі саюзная дзяржава стане рэальнасьцю, у нас наагул ня будзе нейкіх праблемаў з цэнаўтварэньнем — на любыя крыніцы. Але вось гэтае “калі” трэба ажыцьцяўляць. І тады нікога ня будзе цікавіць пазыцыя асобных кампаніяў, нават такіх вялікіх, як “Газпром”. У нас будуць унутрысаюзныя дачыненьні, унутрысаюзныя цэны. Вось давайце ў гэты бок ісьці”.
На паседжаньнях асобных камісіяў сходу, якія адбыліся сёньня, тэма стварэньня адзінай саюзнай дзяржавы была асноўнай. Наш карэспандэнт пацікавіўся ў сябра расейскага Савету Фэдэрацыі Мікалая Мядзьведзева: ці будзе ўлічвацца пры стварэньні саюзу думка тых беларусаў, якія жадаюць жыць у незалежнай краіне? Вось што ён адказаў:
(Мядзьведзеў: ) “Усе такія пытаньні, як мне здаецца, вырашаюцца на рэфэрэндумах. Рэфэрэндум заўсёды дае дакладны й выразны адказ: ці хочуць жыць нашы народы разам у адной дзяржаве, альбо паасобку, але ў сяброўстве, супрацоўніцтве, інтэгруючы максымальна нашыя эканомікі. Дый гістарычна мы, я думаю, усё ж такі непадзельныя народы”.
Сёньня ж на цэнтральным гарадзкім пляцы адбылася ўрачыстая закладка каменя ў адбудову помніка падзеям 1812 году. Ён быў адкрыты ў 1850 годзе і зьнішчаны полацкімі камсамольцамі на пачатку 1930-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Такім чынам, мясцовыя ўлады спадзяюцца аднавіць помнік коштам бюджэту саюзнай дзяржавы. Вось як пракамэнтаваў падзею вядомы полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч:
(Баўтовіч: ) “Ідзе гаворка пра атрыманьне грошай на адбудову помніка расейскай вайсковай славы. Такое рашэньне прымальнае, калі будзе рэканструяваная ўся цэнтральная плошча, калі будуць адноўленыя касьцёлы Дамініканскі, Сьвятога Стэфана. Думаю, што тут перамагае палітычная матывацыя, а не рэалізацыя нейкіх культурных праектаў”.