Радыё Свабода Сёньня на паседжаньні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў будзе абмеркаваны плян супольных дзеяньняў. Гэты дакумэнт да 19 чэрвеня распрацоўвала адмысловая рабочая група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі суб’ектаў кааліцыі.
Сябра рабочай групы, актывіст Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў:
(Івашкевіч: ) “Наша стратэгічная мэта – дамагчыся ад уладаў правядзеньня ў наступным годзе свабодных, дэмакратычных выбараў прэзыдэнта і парлямэнту. А як гэта рабіць — і будзе вызначана плянам дзейнасьці. У гэтым пляне канкрэтна сказана, як дамагацца гэтага ад уладаў. Празь ціск на ўсе органы дзяржаўнай улады ў выглядзе мірных акцыяў пратэсту, масавых маніфэстацыяў прымусіць Палату прадстаўнікоў прыняць адпаведны закон і пастанову, якія гарантуюць правядзеньне свабодных і дэмакратычных выбараў прэзыдэнта і парлямэнту ў 2007 годзе”.
Дакумэнт, які прапануецца на абмеркаваньне, склаўся з прапановаў суб’ектаў кааліцыі. Якая частка яго будзе агучаная для прэсы, таксама вырашыць Палітрада аб’яднаных дэмсілаў.