Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 21 чэрвеня
“Беларуская крыніца”, 1936 год. Пра новую Канстытуцыю СССР:
“У рэшце трэба адцеміць, што Усходняя Беларусь у праекце новай савецкай канстытуцыі зьяўляецца саюзнай рэспублікай з сваім асобным урадам, як была дагэтуль, і — да таго — са сваім найвышэйшым саветам. На заканчэньне трэба адцеміць, што новую савецкую канстытуцыю можна будзе ацаніць толькі тады, калі яна будзе выконвацца”.
“Вечерний Минск”, 1986 год:
“Аварыя на Чарнобыльскай АЭС усхвалявала ўсіх савецкіх людзей. Як асабістае гора ўспрынялі тое, што здарылася, і члены брыгады №9 маршруту №63 Пятага аўтобуснага парку. Падчас падвядзеньня вынікаў сацыялістычнага спаборніцтва за першы квартал брыгадзе далі першае месца й выдзелілі грашовую ўзнагароду. На сходзе калектыву брыгадзіры Р.В.Гвардзіян і В.А.Бабакоў прапанавалі пералічыць грашовую ўзнагароду ў фонд пацярпелых падчас аварыі. За прапанову прагаласавалі адзінагалосна”.
“Народная газета”, 1996 год. Сямён Шарэцкі адказвае на пытаньні чытачоў:
“І ў праваахоўных органах трэба наводзіць парадак. Мяркуйце самі: у нашай краіне крыху больш за 10 мільёнаў жыхароў, а супрацоўнікаў унутраных справаў — 120 тысяч. У суседняй Польшчы больш за 48 мільёнаў насельніцтва, паліцэйскіх жа толькі 100 тысяч… Ёсьць падставы для роздуму? Ёсьць. Але ж гэтыя ўсе выдаткі кладуцца на нас з вамі, усе аплачваецца з худой бюджэтнай кішэні”.