Радыё Свабода Кіраўнік Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы Мікалай Бардзюжа ў Менску скрытыкаваў арганізатараў украінскай памаранчавай рэвалюцыі й заявіў, што ягоная арганізацыя гатовая пасярэднічаць, каб не дапусьціць масавых беспарадкаў.
Генэральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы Мікалай Бардзюжа прыбыў у Менск, дзе рыхтуецца саміт кіраўнікоў краінаў, якія ўваходзяць у гэтую вайсковую арганізацыю. Нагадаю, плянуецца, што кіраўнікі Расеі, Беларусі, Армэніі, Казахстану, Таджыкістану й Кіргізіі зьбяруцца ў Менску 24 чэрвеня і, магчыма, наведаюць буйныя беларуска-расейскія манэўры пад Баранавічамі.
22 чэрвеня, паводле Мікалая Бардзюжы, яго прыме Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік АДКБ на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры станоўча ацаніў сытуацыю ў Беларусі, назваўшы яе “ўзорна стабільнай”. Таму ён ня думае, што ў Беларусі могуць адбыцца акцыі пратэсту супраць манэўраў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, падобныя да акцыяў жыхароў Крыму супраць манэўраў НАТО. Пра тое, што ў Беларусі ўжо былі пікеты супраць расейскіх вайсковых базаў, Мікалай Бардзюжа, паводле яго, “нічога ня чуў”.
Генэральны сакратар АДКБ ухіліўся ад адказу на пытаньне, ці ня лічыць ён пачаткам агрэсіі супраць Беларусі рашэньне кіраўніцтва ЗША замарозіць грашовыя рахункі кіраўнікоў Беларусі, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Мікалай Бардзюжа заявіў, што больш увагі зьвярнуў на падзеі ў Кіеве, дзе “лідэры памаранчавай рэвалюцыі трэці месяц ня могуць прызначыць урад”. Кіраўнік АДКБ згадаў свой досьвед пасярэдніцтва ва ўнутраным канфлікце ў Кіргізіі ў 2005 годзе. На пытаньне, ці гатовая АДКБ, калі ўзьнікне такая сытуацыя, стаць пасярэднікам у перамовах кіраўніцтва Беларусі з апазыцыяй, Мікалай Бардзюжа адказаў:
(Бардзюжа: ) “Мы гатовыя на любыя крокі, перш за ўсё палітычныя, каб прадухіліць нейкія буйныя падзеі, зьвязаныя з дэстабілізацыяй сытуацыі, з масавымі забурэньнямі і з усім, што ў такі час адбываецца. Усё роўна з кім — з апазыцыяй, з кіроўнай партыяй. Усё роўна. Галоўная наша задача — не дапусьціць разьвіцьця сытуацыі па самым жахлівым сцэнары”.
Мікалай Бардзюжа пацьвердзіў, што ў межах АДКБ ёсьць дамова пра продаж зброі краінам-удзельніцам па танных “унутраных” коштах. Таксама, паводле спадара Бардзюжы, рыхтуецца дамова пра аказаньне тэрміновай дапамогі краінам, якія зазналі агрэсію.