Радыё Свабода Міністар замежных справаў Польшчы Ганна Фатыга пасьля спатканьня ў Вашынгтоне зь Дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс заявіла, што сярод іншага ў часе перамоваў была абмеркаваная сытуацыя ў Беларусі – побач з падзеямі ва Ўкраіне і Іраку. Спадарыня міністар, аднак, не падала падрабязнасьцяў гэтай размовы.
Ганна Фатыга і Кандаліза Райс адзначылі, што дачыненьні паміж Польшчай і ЗША можна назваць “выдатнымі”. Абедзьве краіны аднолькава глядзяць на цэлы шэраг рэчаў. Напрыклад, і Варшава і Вашынгтон хочуць, каб Украіна ўступіла ў НАТО ўжо ў 2006 годзе і падтрымліваюць празаходні выбар Кіеву.