Радыё Свабода Гэта вынікае са зьвестак, накіраваных беларускім урадам у Рэгістар ААН па звычайных узбраеньнях.
Паводле гэтай справаздачы, у 2005 годзе Беларусь прадала 19 танкаў Т-72 у Азэрбайджан, два гелікоптэры Мі-8 у Славаччыну, два гелікоптэры Мі-24 у Джыбуці. Сумы кантрактаў не называюцца.
У папярэднія гады Беларусь прадавала значна больш узбраеньняў і ў большую колькасьць краін: самалёты, бранявая тэхніка, ракетныя комплексы, гарматы, танкі пастаўляліся Беларусьсю ў Судан, Кот-д’Івуар, Перу, Конга, Эфіёпію.