Вячаслаў Ракіцкі, Менск Рада Эўрапейскага зьвязу на гэтым тыдні паведаміла, што да фінансавых санкцыяў Эўразьвязу адносна высокіх беларускіх чыноўнікаў далучыліся яшчэ 10 краінаў – Албанія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвэгія, Сэрбія, Харватыя. Гэтыя краіны таксама вырашылі арыштаваць банкаўскія рахункі і нерухомасьць 36 асобаў са сьпісу неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу за парушэньне міжнародных выбарчых стандартаў і рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі ў часе сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі.
Амбасадар Баўгарыі ў Менску Петка Ганчаў пацьвердзіў нашаму радыё, што гэтыя беларускія чыноўнікі ня змогуць адпачываць на чарнаморскім узьбярэжжы Баўгарыі.
(Ганчаў:) “Паколькі Баўгарыя ўжо стаіць на парозе Эўрапейскага зьвязу і прыняла на сябе адпаведныя перад ім абавязацельствы, дык, я думаю, гэтыя 31 асоба ня змогуць паехаць і адпачываць у Баўгарыю. У нас гэты сьпіс існуе. Так што няма ніякіх пытаньняў”.
Амбасадар Іен Боўг – кіраўнік кіеўскага офісу Эўрапейскай камісіі, які адказвае за сувязі з Украінай ды Беларусьсю, перад тым, як уручыць даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку, заявіў нашаму радыё, што хада прэзыдэнцкай кампаніі і яе вынікі застаюцца галоўнай прычынай складаных стасункаў паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам.
(Боўг: ) “Ёсьць некалькі пытаньняў — перадусім палітычных, дзе мы не знаходзім узаемапаразуменьня. Сярод іх — пытаньні дэмакратыі, выбараў, правоў чалавека ды спрыяньня разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці наагул”.
Тым часам у Эўрапарлямэнце абмяркоўваліся дачыненьні Расеі з суседнімі краінамі. Дэпутаты адзначылі, што ў Расеі “на жаль, адсутнічае добрая воля”, каб паспрыяць “сапраўднаму працэсу дэмакратызацыі Беларусі”.
***
Паводле гадавой справаздачы незалежнай праваабарончай арганізацыі "Freedom House", што была апублікаваная на гэтым тыдні, стан дэмакратыі і грамадзкага разьвіцьця ў Беларусі пагоршыўся амаль па ўсіх паказчыках і наблізіўся да найгоршай адзнакі – 7. Менавіта так ацэнены стан выбарчага працэсу ў Беларусі, які, як сьцьвярджаецца ў справаздачы, канчаткова перастаў адыгрываць сваю ролю ў грамадзтве – для грамадзянаў краіны няма ніякае магчымасьці абіраць альбо зьмяняць ўрад сваёй краіны”.
Адзначаны найгоршай адзнакай і стан дэмакратычнага нацыянальнага кіраваньня, якое заснаванае на неабмежаванай прэзыдэнцкай ўладзе. Паводле справаздачы, сытуацыя ў такіх сфэрах, як грамадзянская супольнасьць, свабода сродкаў масавай інфармацыі, справядлівая і незалежная юрыдычная сыстэма па-ранейшаму ацэньваецца як блізкая да найгоршай – 6,75 пры ніжэйшай адзнацы – 7.
На гэтым жа тыдні Рада Эўрапейскага зьвязу прыняла ў Люксэмбургу адмысловы дакумэнт, у якім асуджаецца перасьлед праваабаронцаў у розных краінах сьвету. Хаця непасрэдна ніводная з гэтых краінаў у дакумэнце ня згадваецца, у адміністрацыі Рады Эўразьвязу нашаму радыё неафіцыйна паведамілі, што калі гаворка ідзе пра эўрапейскіх суседзяў Эўразьвязу, дык тут маецца на ўвазе перадусім Беларусь.
Тым часам дзьве швэдзкія арганізацыі – Фонд памяці Аны Лінд і Фонд жывой гісторыі – прысудзілі свае ўзнагароды беларускім праваабаронцам Тацяне Равяцы і Алесю Бяляцкаму. Як лічыць кіраўнік Фонду памяці Аны Лінд, былы прэм''ер-міністар Швэцыі Інгвар Карлсан, той факт, што дзьве незалежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагародзілі беларускіх праваабаронцаў, гаворыць аб тым, што міжнародная супольнасьць "з усёй сур''ёзнасьцю ставіцца да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі".
У 2007 годзе з Польшчы пачне вяшчаньне тэлеканал для Беларусі. Цяпер вырашаюцца арганізацыйныя пытаньні, зьвязаныя з пачаткам вяшчаньня на Беларусь. Дзяржсакратар у канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча Адам Ліпіньскі заявіў на гэтым тыдні, што “сродкі на тэлеканал для Беларусі ўжо ёсьць”, застаецца вырашыць толькі “тэхнічныя пытаньні”.