Алег Грузьдзіловіч, Менск Адвакаты Аляксандра Казуліна заявілі хадайніцтвы аб дапаўненьні сьледзтва, якое яны лічаць недастатковым і неаб’ектыўным. У ліку хадайніцтваў, якія падалі адвакаты былога кандыдата на прэзыдэнта, ёсьць і просьба дапытаць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.
Сёньня, 16 чэрвеня закончыўся час падачы хадайніцтваў па справе Аляксандра Казуліна. Папярэдняе расьсьледаваньне справы нядаўна было завершанае. Абаронцы былога кандыдата на прэзыдэнта накіравалі сьледчым некалькі хадайніцтваў, якія, на думку спадара Казуліна і ягонай абароны, могуць выправіць перакос, які яны бачаць у выніках сьледзтва. У тым ліку, адвакаты просяць сьледчы камітэт менскай міліцыі дапытаць у якасьці сьведкі кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Чаму яго, патлумачыў Свабодзе адвакат Ігар Рынкевіч:
(Рынкевіч: ) “Ён публічна заявіў, што яму вядома пра падрыхтоўку спэцаддзелаў МУС да дзеяньняў, у выніку якіх адбыўся інцыдэнт 2 сакавіка ў палацы культуры чыгуначнікаў. Нагадаю, туды Казулін прыйшоў законна рэгістравацца кандыдатам на Трэці ўсебеларускі сход, але яго зьбілі і затрымалі. Гэта было жаданьне Аляксандра Казуліна, каб сьледчыя дапыталі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку”.
Адвакаты просяць дапытаць іншых удзельнікаў падзеяў 17 лютага, 2 і 25 сакавіка: камандзіра спэцбрыгады ўнутраных войск Зьмітра Паўлічэнку, камандзіра атраду “Алмаз” Мікалая Карпянкова, пацярпелых ад міліцыянтаў грамадзянаў, актывістаў штабоў апазыцыйных кандыдатаў. Таксама абарона хадайнічае аб дадатковым зборы відэаматэрыялаў пра тыя падзеі. На думку адвакатаў Казуліна, стужкі, якія падало сьледзтва, маюць істотныя купюры.
Асобна пададзенае хадайніцтва і аб вызваленьні Аляксандра Казуліна з-пад варты. Абарона па-ранейшаму перакананая, што ў дзеяньнях кандыдата на прэзыдэнта не было складу злачынства.
Ігар Рынкевіч мяркуе, што калі хадайніцтвы абароны будуць задаволеныя, сьледзтва працягнецца яшчэ на месяц-паўтара.
Нагадаем, Аляксандра Казуліна ўтрымліваюць пад вартай з 25 сакавіка. Яго абвінавацілі ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Палітык мяркуе, што яго перасьледуюць як кандыдата на прэзыдэнта. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня.