Радыё Свабода Ва Ўкраіне пасьля двух месяцаў бясплённых перамоваў аб стварэньні аранжавай кааліцыі партыя прэзыдэнта Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна” сёньня пачала кааліцыйныя перамовы з Партыяй рэгіёнаў, якую ўзначальвае былы супернік Юшчанкі на выбарах прэзыдэнта 2004 года Віктар Януковіч. Ці сьведчыць гэты факт пра адмаўленьне ад вынікаў і дасягненьняў Аранжавай рэвалюцыі, і якія нэгатыўныя наступствы можа мець магчымая кааліцыя Юшчанкі і Януковіча?
На пытаньне адказвае аналітык нашага радыё Ян Максімюк:
(Максімюк: ) “Напэўна, будуць нэгатыўныя наступствы такога павароту падзеяў ва Ўкраіне. Трэба падзяліць, аднак, нэгатыўныя наступствы для Юшчанкі асабіста ад нэгатыўных наступстваў для Ўкраіны як дзяржавы, якая хоча інтэгравацца з Эўропай.
Нэгатыўным наступствам для Юшчанкі будзе тое, што ён страціць значную частку кантролю над дзяржавай. Тая канстытуцыйная рэформа, якая была прынятая як кампраміс пад час Аранжавай рэвалюцыі, яна абрэзвае да нейкай ступені прэрагатывы прэзыдэнта, і, паколькі ўсе мяркуюць, што зараз прэм''ерам стане нехта з Партыі рэгіёнаў, то ён можа ў Юшчанкі адабраць вельмі шмат улады.
Калі ж ідзецца пра Ўкраіну як дзяржаву і пра тое, што можа быць нэгатыўным для яе, то нэгатыўным перш за ўсё можа быць карэктура зьнешнепалітычнага курсу краіны. Хаця Партыя рэгіёнаў ня супраць эўрапейскай інтэграцыі, але яна зьяўляецца закладніцай сваіх выбарчых абяцаньняў. Яны шмат абяцалі свайму электарату на Ўсходзе Ўкраіны, у Крыме – менавіта, што яны ўзмоцняць сувязі з Расеяй, заблякуюць уступ Украіны ў НАТО, нададуць расейскай мове статус дзяржаўнай”.
Паводле Яна Максімюка, сярод пазытыўных наступстваў украінскай аранжавай рэвалюцыі застаюцца свабода СМІ і канстытуцыйная рэформа, якая абмяжоўвае паўнамоцтвы выканаўчай улады.
На пытаньне, які палітычны лёс чакае прэзыдэнта Віктара Юшчанку, аналітык нашага радыё Ян Максімюк адказаў:
(Максімюк: ) “Я баюся, што лёс палітыка Юшчанкі незайздросны. Па-першае, па-за кааліцыяй застанецца Юлія Цімашэнка, яна пастараецца адабраць і той невялікі кантынгент прыхільнікаў, які ў яго застаўся ў Заходняй Украіне. Я ня думаю, што калі Партыя рэгіёнаў увойдзе ў кааліцыю з "Нашай Украінай", то стане больш прыхільнай да Юшчанкі. Яны як замацаваліся ва Ўсходняй Украіне, то там свае пазыцыі не здадуць. Я думаю, што Юшчанку чакае цяжкі пэрыяд, калі ён на практыцы ўсьвядоміць, што ягоныя ўладныя паўнамоцтвы даволі моцна абмежаваліся”.