Кастусь Бандарук, Прага Новая перадача сэрыі "Сымбаль веры". Эфір 28 траўня.
У гэтыя дні адбывалася другая замежная паездка рымскага папы Бэнэдыкта XVI. Летась у жніўні ён пабываў у сябе на радзіме ў Нямеччыне – у Кёльне на Ўсясьветных днях моладзі, а сёлета прыбыў у Польшчу, на радзіму свайго папярэдніка Яна Паўла Другога.
27 траўня, у трэці дзень візыту, папа наведаў родны горад Яна Паўла Другога Вадавіцы, сустрэўся з хворымі ў санктуарыі ў Кальварыі Зэбжыдоўскай і з моладзьдзю ў Кракаве.
Бэнэдыкта XVI сустрэлі надзвычай цёпла. У сустрэчах з папам узялі ўдзел сотні беларусаў-каталікоў. Як ацэньваюць пантыфікат і асобу Бэнэдыкта XVI тэолягі і вернікі?
(Бандарук: ) "Візыт Бэнэдыкта XVI ў Польшчу адбываецца пасьля 13 месяцаў ягонага пантыфікату. Пілігрымка праходзіць пад лёзунгам “Стойце непахісна ў веры”. Стойкасьць у веры– гэта тое, на што Бэнэдыкт XVI ставіў націск за ўсе гады 55 гадоў сваёй пастырскай і навуковай дзейнасьці.
З 1981 году Кардынал Рацынгер узначаліў Кангрэгацыю Дактрыны і Веры, а таксама Папскую Біблейную Камісію і Міжнародную Тэалягічную камісію. Заданьне Кангрэгацыі– адстойваць чысьціню веры і маралі. У якасьці прэфэкта гэтай Кангрэгацыі кардынал Ёзэф Рацынгер некалькі разоў выступаў супраць такіх зьяваў, як “тэалёгія вызваленьня”, паслабленьне царкоўнай дысцыпліны і лібэральныя каштоўнасьці. Ён заўсёды быў рэзка супраць сьвятарства жанчын, за ўтрыманьне цэлібату, супраць аднаполых шлюбаў, разводаў, абортаў і эўтаназіі. Як адзін з аўтараў энцыклікі “Домінус Езус”, ён шакаваў некаталікоў, заявіўшы, што паўната праўды існуе толькі ў Каталіцкай Царкве.
З прычыны ягонага бескампраміснага фундамэнталізму лібэральная прэса называла яго “браніраваным кардыналам” альбо “ротвайлерам у сутане”. З публікацыяў вынікала, што новы папа – чалавек строгі, сухі, некантактны. Аднак Радамскі біскуп Зыгмунт Зімоўскі, які працаваў з кардыналам Рацынгерам у Кангрэгацыі, кажа, што ўсё гэта няпраўда:
(Зімоўскі: ) "Мы знаёмыя больш як 19 гадоў. Кардынал Рацынгер ніколі не губляў цярплівасьці, калі яго крытыкавалі, абзывалі і атакавалі ў розных СМІ, асабліва амэрыканскіх. Ён паўтараў, што такая заўзятая крытыка сьведчыць толькі аб слушнасьці той справы, якою ён займаецца. Для яго надзвычай важнай была праўда, поўная праўда, і ён яе абараняў надзвычай рупліва. Магчыма, таму і называлі яго "браніраваным кардыналам".
Я ўспрымаю "браніраванасьць" гэтага далікатнага чалавека ў тым сэнсе, пра які піша апостал Павал: "Апраніцеся ў панцыр веры". У яго гэты панцыр быў вельмі тоўсты. Яго можна назваць "браніраваным” таксама ў тым сэнсе, што ён неаднойчы засланяў сабою Яна Паўла Другога. Калі нехта не пасьмеў ударыць непасрэдна ў Папу, дык ён удараў у Прэфэкта Кангрэгацыі Дактрыны і Веры. Ягоная далікатнасьць, глыбокі, цёплы позірк сьведчаць аб тым, што гэта адухоўлены чалавек веры".
(Бандарук: ) "Насуперак тым, хто любіць падкрэсьліваць розьніцу ў характары і тэмпэрамэнце Яна Паўла Другога і Бэнэдыкта Шаснаццатага, біскуп Зімоўскі бачыць у іх вельмі шмат агульнага".
(Зімоўскі: ) “Яны паходзілі з двух розных сьветаў. Рацынгер з ахопленага спажывецкім капіталізмам Захаду, Вайтыла з заціснутага гарсэтам камунізму Ўсходу. Першага характарызавала нямецкая стрыманасьць і акуратнасьць, другога – славянская спантаннасьць. Рацынгер быў знакамітым тэолягам, інтэлектуалам, Вайтыла – праніклівым філёзафам і містыкам.
Аднак у іх было шмат агульнага. Абодва ўражвалі сваёй сьціпласьцю, прастатою, спагадлівасьцю, пакорлівасьцю, з абодвух выпраменьвала дабрыня і неверагодная добразычлівасьць. Абодва мелі знакамітую памяць і сьвежы розум, незвычайнае ўменьне ўслухоўвацца ў чалавечыя праблемы. Адзін аднаго разумелі інтуітыўна, бяз слоў, і ўмелі плённа супрацоўнічаць. Аб’ядноўвала іх таксама непахісная вера і бязьмежная аддача Царкве”.
(Бандарук: ) "Гаварыў біскуп Зыгмунт Зімоўскі, які шэраг гадоў працаваў з цяперашнім Папам у Кангрэгацыі Дактрыны і Веры. На падабенства паміж двума Папамі зьвярнуў увагу таксама сьвецкі супрацоўнік каталіцкай Менска-магілёўскай дыяцэзіі Мікола Гракаў".
(Гракаў: ) "Па-першае, прэсе заўсёды патрэбная сэнсацыя, і каб зрабіць сэнсацыю, трэба часам прылепліваць людзям ярлыкі. Вось папу Бэнэдыкту XVI – Ёзэфу Рацынгеру, калі яго абралі на пасад Сьвятога Пятра, быў прылеплены ярлык кансэрватара. Абсалютна неабгрунтавана, таму, што ўся папярэдняя дзейнасьць кардынала Рацынгера сьведчыць хутчэй за ўсё пра адваротнае.
Гэта быў пасьлядоўны рэфарматар, які ажыцьцяўляў тыя пастановы, якія былі прынятыя на Другім Ватыканскім Саборы. Ён проста працягнуў тую саборную лінію, тую карпатлівую, вельмі несэнсацыйную працу. І таму журналісты прыдумалі, штучна стварылі імідж кансэрватара, як быццам Бэнэдыкт XVI – поўная процілегласьць Яна Паўла Другога. Насамрэч, гэта былі вельмі блізкія супрацоўнікі. Я ня ведаю, наколькі блізкія былі паміж імі чалавечыя адносіны, але тое, што гэтыя людзі жылі адным духам, і былі кіраваныя адным Духам – гэта бясспрэчна".
(Бандарук: ) "За 13 месяцаў свайго пантыфікату Бэнэдыкт XVI шмат каго зьдзівіў сваімі заявамі і паводзінамі. Папа аказаўся зусім іншым чалавекам, чым кардынал Рацынгер, а тым болей іншым, чым пра яго пісалі і гаварылі непрыхільныя яму лібэральныя колы. Два нечаканыя павароты ў гэтым пантыфікаце адзначыў дамініканец Пётр Руткоўскі:
(Руткоўскі: ) "У сувязі з пантыфікатам Бэнэдыкта XVI, дык адбыліся як мінімум дзьве даволі нечаканыя рэчы. Адна – гэта пэўнае пацяпленьне адносінаў з расейскім Праваслаўем. Нядаўна адбылася сустрэчы Бэнэдыкта XVI з Мітрапалітам Кірылам. Папярэдні папа на Павал Другі, харызматычная, мэдыяльная асоба, якая электрызавала слухачоў, успрымаўся Масквою як каталіцкі экспансіянізм. Сьціплы, спакойны, ураўнаважаны Бэнэдыкт XVI выклікае з боку РПЦ болей даверу, і зьявіліся новыя магчымасьці дыялёгу менавіта з такім папам.
Другое, на што я бы зьвярнуў увагу, – гэта неспадзяванае паляпшэньне адносінаў паміж Ватыканам і вядомым каталіцкім дысыдэнтам ксяндзом Гансам Кінгам, які вельмі радыкальна крытыкаваў і да сёньняшняга дня крытыкаваў і крытыкуе Ватыкан і афіцыйнае навучаньне Царквы. Таму пантыфікат Бэнэдыкта XVI – загадкавы. Несумненна, Сьвяты Дух, які дзейнічае ў Царкве, скарыстоўвае самыя розныя прылады і моманты, які не паддаюцца лягічнаму вытлумачэньню. Проста адбываецца інакш там, дзе здавалася б, што павінна быць наадварот”.
(Бандарук: ) "Факт пацяпленьня ва ўзаемадачыненьнях паміж РПЦ і Ватыканам за апошні год, у часе пантыфікату Бэнэдыкта Шаснаццатага, пацьвердзіў намесьнік кіраўніка Аддзелу зьнешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхату а.Усевалад Чаплін".
(Чаплін: ) "Увесь час пасьля абраньня новага папы Бэнэдыкта XVI нашы Цэрквы, вернікі і духавенства з новым імпэтам пачынаюць супрацоўнічаць у абароне такіх каштоўнасьцяў, як сям''я, чалавечае жыцьцё, уплыў хрысьціянства на палітыку, эканоміку і грамадзкае жыцьцё. Абедзьве Царквы стаяць цяпер перад выклікам “агрэсіўнага, таталітарнага сэкулярызму, культу жыцьця дзеля зямных прыемнасьцяў, камфорту, ганарыстай самарэалізацыі асобы азмрочанай грахом”.
Лібэралы часта кажуць: цягнік глябалізацыі, інтэграцыі, новага ўсясьветнага парадку ад’яжджае, і ў Вас апошні шанец ускочыць у апошні вагон. Але Царква пытаецца: а ці Вы наагул ведаеце, куды едзе гэты цягнік? Можа, ён едзе ў прорву”. Вось у гэтым з каталіцкай Царквою аднадумныя. Мы разам гатовыя адстойваць хрысьціянскія каштоўнасьці і ідэалы, але дзеля гэтага, зразумела, сьпярша трэба ўрэгуляваць праблемы ў нашых узаемаадносінах. Гэта і спроба экспансіі ўніяцтва, гэта і праблема празэлітызму ў некаторых месцах.
У праваслаўна-каталіцкіх адносінах клімат палепшыўся, і гэта зьвязанае ў першую чаргу з асобай, заявамі і дзеяньнямі новага пантыфіка. Што тычыцца візыту папы ў Расею, дык на дадзены момант такую паездку не плянуе сам Ватыкан, і таму, натуральна, мы яе не разглядаем”.
(Бандарук: ) "Прадстаўнік РПЦ пры эўрапейскіх арганізацыях эпіскап Іларыён (Алфееў) лічыць, што РПЦ можа пайсьці на “стратэгічны альянс” для супрацьстаяньня лібэральным тэндэнцыям у сучасным хрысьціянстве. “Традыцыйнае хрысьціянства адчувае пагрозу з боку ваяўнічага сэкулярызму, ваяўнічага ісламу і ваяўнічага лібэралізму, асабліва ў пратэстантызьме. Таму мы ня можам адтэрміноўваць такі стратэгічны альянс, бо за 20-40 гадоў ужо будзе запозна”, падкрэсьліў эпіскап.
Пагаршэньне ў адносінах паміж Ватыканам і РПЦ адбылося пасьля ўстанаўленьня Янам Паўлам Другім у 2002 годзе чатырох каталіцкіх дыяцэзіяў – адміністратыўных структур на тэрыторыі Расеі. РПЦ абвінаваціла Ватыкан у празэлітызьме і парушэньні ейнай кананічнай тэрыторыі. Празэлітызм зьяўляецца падставай канфлікту.
“Нельга забываць пра ўсё новыя спробы з боку польскіх сьвятароў праводзіць эвангелізацыю земляў, якія ўжо даўно хрысьціянскія”, заявіў падчас Эўхарыстычнага кангрэсу ў Бары ў траўні мінулага году Мітрапаліт Кірыл. Сытуацыю не зьмяніла нават перадача РПЦ іконы Казанскай Божай Маці.
Пасьля абраньня Бэнэдыкта XVI, патрыярх Аляксей Другі пахваліў яго за “ інтэлектуальны патэнцыял”, за пасьлядоўную абарону “традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў”. Патрыярх дадаў, што быў бы гатовы прыняць папу ў Маскве, калі той выявіць “сілу волі, розум і такт”.
Таксама з каталіцкага боку зьявіліся прыязныя жэсты. Кіраўнік папскай Рады ў справах хрысьціянскага адзінства кардынал Вальтэр Каспэр асудзіў любыя дзеяньні, якія могуць стварыць уражаньне празэлітызму. Ён заклікаў усе хрысьціянскія цэрквы адмовіцца ад практыкі паўторнага хросту.
У ліпені 2005 году Ватыкан паабяцаў, што на тэрыторыі Расеі ня будзе структур грэка-каталіцкай Царквы. Гэта ўсьцешыла праваслаўных герархаў.
3-5 траўня ў Вене адбылася праваслаўна-каталіцкая канфэрэнцыя “Даць душу Эўропе: місія і адказнасьць цэркваў”. Канфэрэнцыя была прысьвечаная сумеснаму адстойваньню хрысьціянскіх ідэалаў у цяперашнім сэкулярызаваным сьвеце.
Дарэчы, у першы дзень свайго візыту ў Польшчу папа сустрэўся з прадстаўнікамі 7 хрысьціянскіх канфэсіяў згуртаваных у Экумэнічнай радзе. Бэнэдыкт XVI заявіў, “ што дасягненьне бачнага адзінства ўсіх хрысьціянаў будзе прыярытэтам ягонага пантыфікату”.
А вось як ацэньваюць пантыфікат Бэнэдыкта XVI шараговыя беларускія каталікі. Кароткае апытаньне правяла Галіна Абакунчык".
(Мужчына: ) "Я б сказаў, што няма вялікай розьніцы паміж цяперашнім і былым папамі. Бэнэдыкт XVI працягвае лінію свайго папярэдніка. Славянскае паходжаньне Яна Паўла Другога дапамагло скінуць камуністычны рэжым. Вось каб папам стаў беларус, наша палітычнае становішча вельмі хутка зьмянілася б".
(Мужчына: ) "Папа Бэнэдыкт апублікаваў новую энцыкліку "Бог ёсьць любоў". І вось там адчуваецца ўвесь, як казалі пра папу, ягоны кансэрватызм. Яны ідуць уразрэз з сучаснай лібэралізацыяй у сфэрах сям''і і каханьня. Сьвет рухаецца ў напрамку сэкулярызацыі, а энцыкліка Папы стрымлівае гэты працэс. Калі чалавек азнаёміцца са зьместам гэтай энцыклікі, дык ён павінен зрабіць высновы: ці ісьці яму крок у крок са сьветам, ці быць чалавекам больш чыстым".
(Жанчына: ) "Для мяне асабіста ня мае значэньне, якой нацыянальнасьці Рымскі папа. Мне здаецца – добра, што ён кансэрватар. У сур''ёзных справах павінна быць нейкая строгасьць".
(Мужчына: ) "Для мяне ня мае значэньня, хто ён па паходжаньні. Галоўнае, каб ён быў прыкладам для ўсяго Касьцёла. Сам Бэнэдыкт XVI заявіў, што не зьбіраецца быць такім, як ягоны папярэднік, вось ён паводзіць сябе і кіруе Касьцёлам паводле свайго характару, сваёй індывідуальнасьці, і мяне вельмі задавальняе ягоная дзейнасьць. Пастановы Другога Ватыканскага Сабору ён намагаецца рэалізаваць.
Вось, напрыклад, вернікі сумняваліся, як прыймаць эўхарыстыю, Ён выдаў кароткі катэхізм каталіцкага касьцёлу, які ў вельмі даступнай форме расказвае пра асновы веры".
(Бандарук: ) "Паводле праведзенага напярэдадні візыту папы ў Польшчу апытаньня, факт, што Папам зьяўляецца немец, станоўча ацэньвае 17 % палякаў, але толькі 3% лічаць, што гэта дрэнна. Пераважае думка, што нямецкае паходжаньне Бэнэдыкта XVI “ ня мае значэньня”, што якраз такі папа вельмі адпавядае патрэбам сучаснасьці. Гэтак жа лічаць і беларускія каталікі, але ёсьць адна мара: каб некалі папам стаў беларус".