Любоў Лунёва, Менск Галадоўнікі, у асноўным сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, патрабуюць спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць палітвязьняў. У акцыі ўдзельнічаюць 23 чалавекі. Некалькі галадоўнікаў знаходзяцца ў адной кватэры ў Менску, астатнія з розных прычынаў ня могуць прыехаць у сталіцу.
На паседжаньні “Маладога фронту” пастанавілі, што галадоўнікі ў рэгіёнах будуць трымацца, колькі здолеюць. Маладафронтаўцаў падтрымліваюць прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі й замежныя партнэры.
У кватэры, якую арандавалі маладафронтаўцы для правядзеньня акцыі пратэсту, знаходзіцца больш за дзясятак чалавек. Сярод іх галадоўнікі й тыя, хто іх падтрымлівае. У некаторых удзельнікаў акцыі пагоршыўся стан здароўя. Зьміцер Дашкевіч захварэў, у яго зьнік голас — але ён адмовіўся спыніць галадоўку.
Пасьля таго, як 13 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзевяцёх чалавек, галадоўнікі не рызыкуюць выходзіць на вуліцу разам. Нагадаем: затрыманых маладафронтаўцаў трымалі ў пастарунку міліцыі амаль тры гадзіны. Спачатку адпусьцілі сямёх чалавек, а на Зьмітра Дашкевіча й Зьмітра Хведарука пачалі складаць пратаколы — нібыта за дробнае хуліганства. Але праз гадзіну вырашылі хлопцаў адпусьціць.
Гаворыць Артур Фінькевіч:
(Фінькевіч: ) “Стан здароўя галадоўнікаў пагоршыўся. Зараз я іду набываць для іх пітную чыстую ваду, бо ім трэба як мага болей піць. Ляжаць, фактычна ня рухаючыся, вельмі складана. Людзі ўвесь час скардзяцца на тое, што ў іх кружыцца і баліць галава. У іх час ад часу падвышаецца і падае тэмпэратура. Нестабільны стан. У выкліку неабходнасьці будзем выклікаць “хуткую”. Будзем гэта рабіць адразу ж, як толькі спатрэбіцца”.
Непаўналетняя Антаніна Вежнявец ад 30 траўня 5 сутак трымала галадоўку. Потым, як і іншыя непаўналетнія сябры “Маладога фронту”, Антаніна перастала галадаць на просьбу кіраўніцтва арганізацыі. Але непаўналетнія ў акцыі пратэсту выконваюць арганізацыйныя функцыі.
(Вежнявец: ) “Сёньня мы тэлефануем у амбасады. Мы разьлічваем, што амбасадары наведаюць галадоўнікаў на кватэры й выкажуць ім падтрымку. Нам вельмі патрэбна, каб нас наведаў амбасадар Расеі. Ён убачыць, што людзі галадаюць. Спадзяемся, што расейскі амбасадар распавядзе пра нашыя патрабаваньні да беларускіх уладаў свайму ўраду. Асабліва гэта важна напярэдадні саміту “васьмёркі”. Мы спадзяемся, што нас будуць наведваць журналісты й палітыкі й наагул людзі, якія салідарныя з намі й гатовыя нас падтрымаць”.
Маладафонтаўцы вырашылі не спыняць акцыі. Яны спадзяюцца, што галадоўка падштурхне грамадзкасьць і прымусіць улады прыслухацца да іхных патрабаваньняў. Галадоўнікі разьлічваюць, што акцыя набудзе розгалас у грамадзтве.
Фотарэпартаж