Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У 2007 годзе з Польшчы пачне вяшчаньне тэлеканал для Беларусі – цяпер вырашаюцца арганізацыйныя пытаньні, зьвязаныя з пачаткам вяшчаньня на Беларусь.
Праект стварэньня тэлеканалу для Беларусі на базе польскага грамадзкага тэлебачаньня, цяпер толькі распрацоўваецца, таму падрабязнасьцяў аб праграме ці часе вяшчаньня, на дадзены момант практычна няма.
Вядома толькі, што гэта будзе перадусім інфармацыйны тэлеканал, вяшчаньне пачнецца зь некалькіх гадзінаў інфармацыі на дзьвюх мовах – беларускай і расейскай. Працу на новым тэлебачаньні, магчыма, атрымаюць тыя беларускія журналісты, якія былі пазбаўленыя працы ў беларускіх мэдыях паводле палітычных матываў.
Грошы на стварэньне і працу тэлеканалу будуць паходзіць з польскага бюджэту, а таксама з бюджэту Эўрапейскага зьвязу.
Ініцыятар праекту вядомая польская тэлежурналістка Агнешка Рамашэўска-Гузы – дарэчы менавіта яе беларускія ўлады раней двойчы не пусьцілі ў Беларусь – кажа, што праект тэлевізійнага вяшчаньня на Беларусь падтрымліваюць і польскія ўлады і кіраўніцтва польскага тэлебачаньня.
(Рамашэўска-Гузы: ) “Гэта праект стварэньня на базе польскага тэлебачаньня ў пэрспэктыве, магчыма, асобнага спадарожнікавага каналу для Беларусі, але напэўна пашырэньня беларускай рэдакцыі вяшчаньня.
На дадзены момант ідзе пошук фінансаваньня, пошук партнэраў, арганізацыйныя працы. Мы думаем над тым, як гэты канал павінен выглядаць. Але ўвогуле можна сказаць, што канал паўстане напэўна. Нас падтрымлівае і кіраўніцтва польскага грамадзкага тэлебачаньня, і МЗС Польшчы, якое, магчыма, дапаможа фінансава. Калі гаварыць пра тое, калі пачнецца вяшчаньне, дык тут у разьлік трэба браць наступны год”.
Між тым джяржсакратар у канцылярыі прэмхер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча Адам Ліпіньскі заявіў напярэдадні, што “сродкі на тэлеканал для Беларусі ўжо ёсьць”, застаецца вырашыць толькі “тэхнічныя пытаньні”.