Радыё Свабода Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Расеі, і грамадзяне Расеі, якія знаходзяцца ў Беларусі, цяпер будуць роўныя правы на атрыманьне мэдычнай дапамогі. Гэта вынікае з адпаведнай дамовы, якую сёньня ратыфікавала Палата прадстаўнікоў.
Бясплатная мэдыцына аднак ахоплівае толькі два віды мэдычнай дапамогі: хуткай і пры сацыяльна-небясьпечных хваробах накшталт сухотаў (тубэркулёзу) або трахомы. Усё астатнія тыпы лячэньня, альбо як кажуць мэдыкі незаплянаваную дапамогу, неабходна будзе аплачваць.