Радыё Свабода Дзьве швэдзкія арганізацыі – Фонд памяці Аны Лінд і Фонд жывой гісторыі – прысудзілі свае ўзнагароды беларускім праваабаронцам Тацяне Равяцы і Алесю Бяляцкаму. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 14 чэрвеня ў Стакгольме, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на менскае аддзяленьне пасольства Швэцыі ў Расеі.
Тацяна Равяка ўзнагароджаная стыпэндыяй Аны Лінд 2006 году за працу па распаўсюджваньні ведаў аб правах чалавека і аб іх парушэньні ў Беларусі.
Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Пэра Ангера за гуманітарную працу і ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі.
Як лічыць кіраўнік Фонду памяці Аны Лінд – былы прэм''ер-міністар Швэцыі Інгвар Карлсан, той факт, што дзьве незалежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагародзілі беларускіх праваабаронацў, гаворыць аб тым, што міжнародная супольнасьць "з усёй сур''ёзнасьцю ставіцца да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі".