Альгерд Невяроўскі, Менск Эдвард Вайніловіч – вядомы пры канцы ХІХ – на пачатку ХХ стагодзьдзя абшарнік і мэцэнат, які падтрымліваў беларускі незалежніцкі рух, 11 чэрвеня быў перапахаваны ў менскім касьцёле сьвятых Сымона й Алены. За свае грошы Вайніловіч пабудаваў у 1910 годзе ў Менску гэты касьцёл, які і цяпер застаецца адной з візытовак сталіцы Беларусі. Ратуючыся ад бальшавікоў, Эдвард Вайніовіч у 1919 годзе пакінуў Беларусь і памёр у польскім горадзе Быдгашч. Праз 78 гадоў ягоныя парэшткі вярнуліся ў Менск.
Больш як тысяча вернікаў прыйшла ў нядзелю ў менскі Чырвоны касьцёл, дзе праходзіла ўрачыстае перапахаваньне парэштак Эдварда Вайніловіча. Труну памерлага ў 1928 годзе ў польскай Быдгашчы Вайніловіча сустракалі дапаможны біскуп Менска-магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, пробашч Чырвонага касьцёлу Ўладзіслаў Завальнюк і вернікі. На даху касьцёлу побач з крыжам стаялі людзі, якія сымбалізавалі жонку Эдварда Вайніловіча Алімпію і ягоных заўчасна памерлых дзяцей Сымона й Алену. Менавіта ў гонар дзяцей пабудаваў ён у Менску Чырвоны касьцёл. Гаворыць ксёндз Уладзіслаў Завальнюк:
(Завальнюк: ) “Мы бачым там жанчыну, хлопчыка і дзяўчынку. Гэта сымбаль жонкі Эдварда Вайніловіча Алімпіі, дзеці Сымонка і Алена, якія чакаюць прыезду свайго бацькі. Вось ён. Мы яго чакалі, маліліся і дзякавалі Богу, што ў нашым народзе ёсьць такія велічныя людзі”.
На жалобнай урачыстасьці памяці Эдварда Вайніловіча сьпявалі два прафэсійныя хоры, пускалі ў паветра балёнікі і галубоў. Вось што казаў пра Эдварда Вайніловіч менскі біскуп Антоні Дзям’янка:
(Дзям’янка: ) “Спадар Вайніловіч – мэцэнат, прадпрымальнік, грамадзкі дзяяч – у той час на гэтым месцы на ўскрайку гораду вырашыў за ўласныя сродкі збудаваць прыгожы касьцёл. І ахвяраваць на хвалу Бога і для патрэбаў каталікоў Менску”.
Падчас літургіі шмат гаварылася пра асобу Эдварда Вайніловіча. Вялікі беларускі абшарнік, ён вельмі шмат дапамагаў працавітым, але бедным сялянам, бараніў іх інтарэсы ў расейскай Думе, заснаваў земляробчыя банкі і дзіцячыя прытулкі. Дапамагаў беларускім адраджэнцам, даючы сродкі выдавецтву “Загляне сонца і ў наша ваконца”, часопісам “Лучынка” і “Саха”. У доме Вайніловіча ў часе Збройнага чыну 1920 году праходзіў зьезд паўстанцкай рады Случчыны. Вельмі шмат сродкаў Эдвард Вайніловіч ахвяраваў на пабудову храмаў, прычым ня толькі каталіцкіх касьцёлаў, але таксама праваслаўных цэркваў і сынагог. У нядзелю яго называлі першым беларускім экумэністам.
Перапахаваньне Эдварда Вайніловіча адбылося ў нішы Чырвонага касьцёлу побач з галоўным уваходам.