БелаПАН 10 чэрвеня ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор адбыліся два пікеты. Адзін – у падтрымку экс-кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, які праводзіцца з дазволу ўладаў штодзённа пачынаючы з 2 чэрвеня, і другі – "у падтрымку народаў Абхазіі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, Паўднёвай Асеціі і Грузіі", паведамляе БелаПАН.
Правядзеньне акцыі было ініцыявана Рэспубліканскім грамадзкім аб''яднаньнем "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" (РГА "СКПС") і дазволена Мінгарвыканкамам.
У пікеце ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх грамадзкіх аб''яднаньняў "За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць", Беларускага саюза афіцэраў, Міжнароднага жаночага руху "Адзінства", Міжнароднага саюза савецкіх афіцэраў, расійскай Нацыянал-бальшавіцкай партыі, Авангарду Чырвонай Моладзі і інш.
Пікетчыкі трымалі расьцяжкі: "Так – Саюзу! Не – Эўрасаюзу!" і "Ад Саюзнай дзяржавы – да Савецкага Саюза". На шматлікіх плякатах былі надпісы: "Народы Абхазіі, Грузіі, Малдовы, Прыднястроўя і Паўднёвай Асеціі! Чакаем вас разам у Саюзнай дзяржаве!", "Варонін, Саакашвілі, Юшчанка – стаўленікі глябалістаў!", "Войскі ЗША і НАТО! Прэч з тэрыторыі СССР!", "Рукі прэч ад Беларусі і яе прэзыдэнта!", "Будзе СССР – не будзе міжнацыянальных разладаў" і да т.п. Прадстаўнікі нацыянал-бальшавікоў скандавалі: "Слава Саюзу! Не Эўрасаюзу!"
"Мы заклікаем народы Грузіі і Малдовы падтрымаць брацкія народы Абхазіі, ПМР і Паўднёвай Асеціі, прымусіць калябарацыянісцкія рэжымы Вароніна і Саакашвілі паважаць іх волю, запатрабаваць уваходжаньня Грузіі і Малдовы не ў Эўрасаюз, а разам з Абхазіяй, ПМР і Паўднёвай Асеціяй – у Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі", – гаворыцца ў заяве, прынятай удзельнікамі пікета.
Побач зь пікетам у падтрымку народаў праходзіў пікет у падтрымку экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Ён, нагадаем, праводзіцца з дазволу ўладаў штодзённа, пачынаючы з 2 чэрвеня.
"Мы зь імі ня згодныя ў корані, але не зьбіраемся прымаць супраць іх ніякіх мэтадаў, апрача палітычных", – пракамэнтаваў такое "суседзтва" БелаПАН сакратар-каардынатар СКПС Леанід Школьнікаў. – Мы галасавалі за цяперашняга прэзыдэнта, яны – супраць, і яны прайгралі".
Прыхільнікі Казуліна зазначылі, што ўдзельнікі абодвух пікетаў не пераходзяць дарожку, якая іх разьдзяляе. Хаця "казулінцы", паводле іх уласных словаў, ня маюць права агучваць свае лёзунгі – у адрозьненьне ад удзельнікаў суседняга пікету.