Радыё Свабода Сёньня прафэсару Алегу Манаеву, дырэктару Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраванага ў Вільні, пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла другое афіцыйнае папярэджаньне.
Дзесяць дзён таму старшы сьледчы рэспубліканскай пракуратуры Станіслаў Новікаў ужо выклікаў прафэсара Манаева для размовы і тлумачэньняў па выніках дасьледаваньняў, якія былі апублікаваныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
8 чэрвеня Станіслаў Новікаў зноў выклікаў Алега Манаева і азнаёміў з афіцыйным пісьмовым папярэджаньнем. Дакумэнт падпісаны намесьнікам пракурора краіны Мікалаем Купрыянавым. Нагадаю, першае папярэджаньне Алегу Манаеву было вынесенае пракуратурай 30 сьнежня 2005 году.
(Манаеў: ) “Сьледчы патлумачыў мне, што мінулы раз, перад Новым годам, са мной вельмі мякка абышліся. Гэта было проста папярэджаньне. Ён казаў, што ў выпадку парушэньняў я буду прыцягнуты па Адміністрацыйным кодэксе. А цяпер мне пагражае крымінальная справа, той самы артыкул 369, які ўступіў у дзеяньне з 1 студзеня — аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь”.
У папярэджаньні рэспубліканскай пракуратуры гаворыцца: “Вам прапаноўваецца спыніць распаўсюджваньне непраўдзівых зьвестак аб выніках галасаваньня на выбарах прэзыдэнта ў 2006 годзе... Другое — спыніць правядзеньне сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў, што парушаюць патрабаваньні заканадаўства. У выпадку, калі будзе працягвацца распаўсюджваньне непраўдзівых зьвестак, вы будзеце несьці крымінальную адказнасьць у адпаведнасьці з артыкулам 369”.
Найбольш сур’ёзным прафэсар Манаеў лічыць другі пункт папярэджаньня — наконт спыненьня сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў.
На ягоную думку, на такую забарону ў пракуратуры няма ніякіх законных падставаў. Старшы сьледчы Новікаў, у сваю чаргу, спасылаецца на пастанову Савету міністраў, згодна зь якой усе юрыдычныя асобы, якія праводзяць апытаньні грамадзкай думкі, павінны атрымаць акрэдытацыю ў адмыслова створанай камісіі, якую ачольвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў. Прафэсар Манаеў сваю групу дасьледчыкаў юрыдычнай асобай ня лічыць.
(Манаеў: ) “А мы не юрыдычная асоба, мы проста група прыватных асобаў, навукоўцаў: у вольны ад працы час на валянтэрскіх асновах праводзім дасьледаваньні. А яны настойваюць на сваёй інтэрпрэтацыі, што ніхто ў гэтай краіне ня мае права праводзіць наагул ніякіх дасьледаваньняў і апытаньняў. Гэта, канечне, абсурдна, і выводзіць кантроль дзяржавы над грамадзтвам у Беларусі на новы ўзровень”.
Такім чынам, прафэсар Манаеў мае ўжо два папярэджаньні пракуратуры. У траўні папярэджаньні пракуратуры атрымалі таксама лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч і журналістка Ірына Халіп.