Радыё Свабода Сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў завіў, што беларускі бок прыняў меры ў адказ на візавыя санкцыі Эўразьвязу, ЗША й іншых дзяржаваў. Паводле спадара Папова, яны заснаваныя на прынцыпе сымэтрычнасьці.
(Папоў: ) “Беларускім бокам падрыхтаваны сьпіс асобаў, адносна якіх будуць ужытыя візавыя абмежаваньні на ўезд. Гэтыя меры распаўсюджваюцца на адпаведную катэгорыю асобаў з краінаў Эўразьвязу, ЗША й іншых краінаў, якія афіцыйна далучыліся да абмежавальных мераў, якія ЗША і Эўразьвяз увялі адносна нашай краіны.
У гэты сьпіс увайшлі найбольш адыёзныя палітычныя дзеячы і асобы, якія сыстэматычна зарэкамэндавалі сябе як перадузятыя адносна нашай краіны, ствараюць заведама скажонае ўяўленьне пра палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі.
У сьпіс уключаныя таксама асобы, якія спрабавалі ўмяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі як сувэрэннай краіны падчас прэзыдэнцкіх выбараў, якія заклікалі й заклікаюць да ўвядзеньня шырокамаштабных санкцыяў адносна Беларусі”.
Колькасьць і імёны асобаў, паводле афіцыйнага прадстаўніка беларускага МЗС, не паведамляюцца.
Кіраўнік Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што такім крокам беларускія ўлады толькі пашыраюць сваю самаізаляцыю. Але зь іншага боку, тое, што гэтыя асобы трапілі ў лукашэнкаўскі сьпіс, надае ім папулярнасьці ў іхных краінах:
(Лябедзька: ) “Такія рэчы рабіць з іміджам, які мае рэжым Лукашэнкі, — гэта значыць надаваць папулярнасьці гэтым асобам. Я думаю, многія захацелі б апынуцца ў гэтым сьпісе.
Гэта надае толькі цікавасьці да гэтай асобы й папулярнасьці. Так што людзі, якія трапяць у гэты сьпіс, самі нічога ня страцяць у пляне палітычнага іміджу. Ну і змагацца такімі тэхналёгіямі — гэта сьведчыць пра адно: Лукашэнка вельмі дрэнны вучань, ён ня хоча вучыцца на сваіх памылках. Яму падабаецца імідж хлапчука-хулігана, які тым і адметны, што ён шкодзіць дробязна, і ня больш за тое”.
Нагадаем, 10 красавіка Рада Эўрапейскага зьвязу зацьвердзіла сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за ўдзел у фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэтым людзям забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. У сьпісе — 31 асоба на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ шэсьць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў ужо знаходзіліся ў сьпісе Эўразьвязу. Пазьней Эўразьвяз увёў фінансавыя санкцыі адносна 36 беларускіх чыноўнікаў. Санкцыі прадугледжваюць арышт банкаўскіх рахункаў і нерухомасьці беларускіх чыноўнікаў — гэта датычыць і Аляксандра Лукашэнкі. Абмежавальныя санкцыі падтрымалі краіны-сатэліты Эўразьвязу, а таксама ЗША.