Тацяна Поклад, Прага Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” зьвінаваціла Кітай у павялічэньні дзяржаўнай цэнзуры ў Інтэрнэце. Дзяржаўны кантроль над сусьветным сецівам быў тэмай нядаўняй сустрэчы дзьвюх іншых міжнародных праваабарончых арганізацыяў – "Newseum" і "Freedom House".
У часе сустрэчы абмяркоўвалася праблема свабоды інфармацыі і ідэяў у Інтэрнэце.
Такія буйныя кампаніі, як "Microsoft", "Yahoo" i "Google" крытыкуюцца за тое, што яны пайшлі на кампраміс з афіцыйнымі ўладамі Кітаю і прынялі іхныя патрабаваньні абмежаваць інфармацыю для карыстальнікаў у гэтай краіне. Кітайская дзяржаўная цэнзура, якую называюць новай “Вялікай сьцяной”, блякуе бальшыню заходніх сайтаў і цэнзуруе ўнутраныя сайты з палітычнымі навінамі і дыскусіямі.
Гэта супярэчыць прынцыпам свабоднага пашырэньня інфармацыі і ідэяў, але ёсьць меркаваньні, што лепш прынамсі на такіх умовах мець доступ да Інтэрнэту, чым ня мець ніякага.
Таксама, мяркуецца, што з другога боку для "Microsoft", "Yahoo" i "Google" лепш хаця б на такіх умовах прысутнічаць у Кітаі, чым на знак пратэсту супраць цэнзуры зусім пакінуць Кітай.
Джэймс Льюіс, дырэктар тэхналёгіяў у Цэнтры па стратэгічных і міжнародных дасьледаваньнях, кажа: “Краіны накшталт Кітаю здолеюць знайсьці шляхі кантраляваць інфармацыю і без дапамогі гэтых буйных інтэрнэт-кампаніяў. Такія краіны гатовыя ўкладаць у гэта вялікія грошы і ня зважаюць на меркаваньні, да прыкладу, Вашынгтону, бо для іх гэта пытаньне выжываньня рэжыму”.
Зь іншага боку, існуе думка, што нягледзячы на зьвесткі пра тое, што Кітай цяпер выкарыстоўвае адмысловыя тэхналёгіі, каб фільтраваць інфармацыю ў Інтэрнэце, усе спробы цалкам закрыць доступ да бязьмежнага мора інфармацыі ў Інтэрнэт-прасторы не дадуць плёну.
Але ёсьць краіны, дзе існуе фактычна поўны дзяржаўны кантроль над усімі мэдыямі, апрача Інтэрнэту, – першы такі прыклад – Расея. Гэтак лічыць дырэктар дасьледаваньняў з Freedom House Арч Падынгтан.
Мэцью Купэр, палітычны рэдактар інтэрнэтнай вэрсіі папулярнага тыднёвіка “Time”, аднак мае менш аптымізму – ён кажа, што нават, калі праграмаваньне будзе больш абароненае ад умяшаньня, рэжымы будуць мець магчымасьці наймаць дасьведчаных кампутарных інжынэраў, якія змогуць разьбіць любую абарону сайтаў.
Яшчэ раней праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” назвала Лукашэнку ворагам Інтэрнэту. Паводле справаздачы, "таталітарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў увядзеньне сыстэмы маніторынгу Інтэрнэту яшчэ шмат гадоў таму".
У Беларусі дзейнічае адно з самых жорсткіх заканадаўстваў у барацьбе з кампутарнымі злачынствамі – ад 6 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.