Радыё Свабода Беларускія вайскоўцы прымусілі прызямліцца літоўскі самалёт, які без дазволу перасёк літоўска-беларускую мяжу. Ці адмыслова заляцеў парушальнік у Беларусь?
Інцыдэнт зь літоўскім самалётам адбыўся 6 чэрвеня ў 19 гадзінаў. Дзяжурныя сілаў супрацьпаветранай абароны зафіксавалі ў небе над краінай лёгкаматорны самалёт-парушальнік, які перасек беларуска-літоўскую мяжу недалёка ад Ліды. Там жа на вайсковым аэрадроме й прымусілі сесьці літоўскага лётчыка. Чаму на перахоп літоўскага прагулачнага самалёта скіравалі беларускі штурмавік СУ-25, патлумачыў Радыё Свабода прэсавы сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык:
(Раменчык: ) “Яму на борт быў накіраваны запыт на аварыйнай радыёчастаце. Гэта прынятая радыёчастата, але на запыт ён не адказваў. Таму было пастанавілі падняць у паветра штурмавік СУ-25. Дарэчы, разам зь літоўскім лётчыкам была пасажырка”.
Паводле Вячаслава Раменчыка, літоўскі лётчык тлумачыць тое, што заляцеў у Беларусь, памылкай. Самалёт, які заляцеў у Беларусь, належыць аэраклюбу Каўнасу.
У амбасадзе Літвы “Свабодзе” назвалі прозьвішча затрыманага літоўскага лётчыка — гэта Тадас Блажавічус. Прозьвішча ягонай пасажыркі не назвалі. Паводле супрацоўніцы амбасады Крысьціны Паканітэ, для сустрэчы зь літоўскімі грамадзянамі ў Ліду выехаў консул амбасады Літвы Марыюс Неманіс. У размове з вашым карэспандэнтам спадарыня Паканітэ ня выключыла, што Міністэрства замежным справаў Літвы зробіць адмысловую заяву з прычыны затрыманьня літоўскага самалёта.
Гэта ня першы інцыдэнт у паветранай прасторы Беларусі з удзелам літоўскіх самалётаў. Колькі гадоў таму на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці блізу мяжы знайшлі літоўскі самалёт, які трапіў у аварыю. Побач з самалётам былі знойдзеныя парэшткі літоўскага лётчыка й пасажыра. Пра дакладныя прычыны аварыі ў Беларусі гэтак і не паведамілі. Паводле адной з вэрсіяў, лётчык зарабляў нелегальным правозам празь мяжу наркотыкаў альбо мігрантаў.
У Беларусі не ўпершыню выкарыстоўваюць вайсковыя самалёты, каб спыніць палёты замежных апаратаў над тэрыторыяй краіны. Гэтак, у 1995 годзе беларускі лётчык расстраляў амэрыканскі паветраны шар, які заляцеў у Беларусь празь беларуска-польскую мяжу. У выніку інцыдэнту загінулі два амэрыканскія спартоўцы, якія ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах паветраных шароў. Беларускі бок патлумачыў ужываньне зброі тым, што экіпаж паветранага шара нібыта не падаваў сыгналаў і не адказваў на загад беларускага лётчыка зьніжацца.
Цяпер лёс затрыманага ў Лідзе літоўскага самалёта вырашаюць кампэтэнтныя органы Беларусі, паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык.

Штурмавік СУ-25 ёсьць шматмэтавым баявым самалётам, здольным зьнішчаць як наземныя, гэтак і паветраныя цэлі. Гэты самалёт выкарыстоўваюць для суправаджэньня іншых самалётаў. У Міністэрстве абароны патлумачылі, што ў дадзеным выпадку штурмавік СУ-25 быў накіраваны таму, што база такіх самалётам была бліжэйшай да парушальніка паветранай мяжы.