Беларускі штурмавік СУ-25 прымусіў прызямліцца ў Лідзе літоўскі самалёт

Алег Грузьдзіловіч, Менск Інцыдэнт адбыўся ўвечары 6 чэрвеня. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, дзяжурныя сілаў супрацьпаветранай абароны зафіксавалі ў небе над Беларусьсю самалёт-парушальнік, які прыляцеў зь Літвы.
Каб пасадзіць самалёт у Лідзе, на перахоп быў скіраваны штурмавік СУ-25.

Цяпер ідзе разбор справы з грамадзянінам Літвы, які кіраваў самалётам, паведамляюць беларускія вайскоўцы.

У амбасадзе Літвы “Свабодзе” назвалі прозьвішча затрыманага літоўскага лётчыка. Гэта Тадас Блажавічус. Паводле супрацоўніцы амбасады Крысьціны Паканітэ, для сустрэчы зь літоўскім грамадзянінам Тадасам Блажавічусам у Ліду выехаў консул літоўскай амбасады Марыюс Неманіс.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.