Расея не ўпусьціла ўкраінскага дыплямата

Радыё Свабода
Расея сёньня адмовіла ва ўезьдзе на сваю тэрыторыю ўкраінскаму дыплямату Сяргею Яўтушэнку, які зьяўляецца дарадцам МЗС Украіны і сябрам Украінскага інстытуту Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.

Міністэрства замежных справаў Украіны запатрабавала ад расейскіх уладаў тлумачэньняў, аднак тыя адказалі адмовай.