Сэрбскія жаўнеры пакідаюць Чарнагорыю

Радыё Свабода Ад сёньняшняга дня сэрбскія салдаты выводзяцца з тэрыторыі Чарнагорыі, а чарнагорцы, якія служаць у Сэрбіі, вяртаюцца дадому, каб стаць часткай нацыянальнага войска.
Чарнагорыя зьвярнулася да ўсіх сваіх суседзяў, Эўразьвязу і сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН з просьбай прызнаць яе незалежнасьць.

Парлямэнт Сэрбіі сёньня ўхваліў дэклярацыю аб незалежнасьці. У мінулую суботу аналягічны крок зрабіў парлямэнт Чарнагорыі.