Радыё Свабода, Берасьце Дамова паміж гарадзкімі арганізацыямі БСДП (Грамада) і ПКБ прадугледжвае абмен інфармацыяй, плянаваньне й каардынацыю сумесных акцыяў.
Паводле словаў першага сакратара Берасьцейскага гаркаму ПКБ Людмілы Дзенісенкі, гэта першы выпадак у сучаснай Беларусі, калі рэгіянальныя суполкі згаданых партыяў дамовіліся аб супрацоўніцтве. Чакаецца, што неўзабаве аналягічны дакумэнт будзе падпісаны на ўзроўні абласных партыйных структураў і да яго далучыцца таксама абласная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу.
Ініцыятары падпісаньня дамовы паміж берасьцейскімі суполкамі БСДП (Грамада) і ПКБ таксама лічаць, што гэта ёсьць своеасаблівым адказам на спробы ўладных структураў нібыта аб’яднаць камуністычны рух у падтрымку цяперашняга кіраўніцтва Беларусі.