Радыё Свабода Бюро ЦК Партыі камуністаў Беларускай выступіла супраць спробы ўладаў “ператварыць камуністаў у паслухмяных выканаўцаў волі аўтарытарнага кіраўніка”. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве адносна ініцыятывы вэтэранаў камуністычнага руху склікаць зьезд, які аб’яднае праўладную Камуністычную партыю Беларусі й апазыцыйную Партыю камуністаў Беларускую.
Ініцыятыву аб’яднаўчага зьезду прапагандуюць дзяржаўныя мэдыі і падтрымліваюць улады. Бюро ЦК расцэньвае гэта як спробу Аляксандра Лукашэнкі й ягонага атачэньня аслабіць, а потым і зьнішчыць камуністычны рух Беларусі. Бюро ЦК ПКБ заўляе, што зварот ініцыятыўнай групы “вэтэранаў КПБ-КПСС, шараговых сябраў” дзьвюх партыяў — фальшыўка, скіраваная на падман людзей. Тлумачыць сакратар ЦК ПКБ Валеры Ўхналёў:
(Ухналёў: ) “Гэта яўны падман, бо згодна з статутам як нашай партыі, так і КПБ, аб’яднаньне можа адбывацца толькі тады, калі гэтае рашэньне прымуць вышэйшыя органы партыі — зьезды. А ўсялякія ініцыятыўныя групы, якія сёньня зьявіліся, гэта рабіць ня могуць. Гэта атрымоўваецца стварэньне яшчэ трэцяй кампартыі ў Рэспубліцы Беларусь”.
Ці ўдасца ўладам зьнішчыць апазыцыйную ПКБ і стварыць партыю пад кіраўніка краіны?
(Ухналёў: ) “Я ня думаю, што гэта ім удасца, таму што людзі, якія хісталіся, даўно сышлі з нашай партыі. Цяпер у нас ужо ні ў кіраўніцтве партыі, ні ў кіраўніцтве ўсіх раённых і абласных арганізацыяў такіх людзей няма. Нельга аб’ядноўвацца дзеля падтрымкі нейкага курсу ці нейкага чалавека”.
А як ставяцца ў аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі да спробаў улады разбурыць ПКБ? Паводле старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, улады ўстрывожаныя тым, што розныя палітычныя сілы дамовіліся паміж сабой.
(Вячорка: ) “І яны хочуць калоць цяпер гэтую кааліцыю, выкарыстоўваючы для гэтага розныя магчымасьці, у тым ліку й такія вось спробы высмактаць, перацягнуць людзей з партыі, якая стаіць на дэмакратычных пазыцыях у прарэжымную партыю”.
Паводле Станіслава Шушкевіча, улады намагаюцца адрадзіць партыю савецкага тыпу, намэнклятурную партыю ўлады і ўсіх у яе сабраць:
(Шушкевіч: ) “Я думаю, што Калякін выстаіць, і яго ўсе гэтыя структуры. Мне здаецца, што гэта партыя сацыял-дэмакратычнага кшталту і па перакананьнях. Я там многіх ведаю кіраўнікоў. Гэта сацыял-дэмакратычная партыя. У яе толькі назва падобная да старой засталася”.
Лідэрка Кампартыі Беларусі дэпутатка Тацяна Голубева адмовілася камэнтаваць сытуацыю, спсылаючыся на занятасьць:
(Голубева: ) “Ня буду зараз размаўляць, таму што ў мяне тут людзі сядзяць, цэлых пятнаццаць чалавек. Не, зараз ня буду нічога казаць”.
Сёньня ж прэсавая служба БСДП (Грамада) распаўсюдзіла інфармацыю пра сустрэчы кіраўніцтва ПКБ і БСДП (Грамада). 30 траўня старшыня ПКБ Сяргей Калякін удзельнічаў у паседжаньні прэзыдыюму выканкаму ЦК БСДП. Апошнім часам адбыліся таксама сустрэчы намесьнікаў кіраўнікоў абедзьвюх партыяў. Бакі абмеркавалі разьвіцьцё левага руху ў Беларусі й дамовіліся працягнуць міжпартыйныя кансультацыі.