Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы пачалася акцыя ў абарону “добрага імя” герояў вядомага польскага мультыплікацыйнага фільму “Болек і Лёлек” – палякі пратэстуюць супраць таго, што малюнак Болька з Лёлькам выкарыстоўваюць нямецкія геі для рэклямы сваёй акцыі.
У Польшчы Болька і Лёлька ведаюць ня толькі тыя, чыё дзяцінства прыйшлося на часы ПНР, калі выбіраць па дзяржаўным тэлебачаньні асабліва не было чаго, але і цяперашнія першаклясьнікі, выбар у якіх ёсьць, ды яшчэ які.
(Першаклясьнік: ) “Болек розныя прыколы робіць. Яны сьмешныя, падаюць увесь час, вясёлыя. Я гладзеў нядаўна сэрыю, дзе яны ў піратаў пераапрануліся”.
Болька і Лёлька ведаюць таксама і па-за межамі Польшчы – гэты мультфільм паказвалі ў 80 краінах сьвету. У Беларусі, прыкладам, Болек і Лёлік сталі героямі адной з жартаўлівых песьняў з культавага музычнага праекту “Народны альбом”.
Калі на Лявона Вольскага, Міхала Амнепадыстава, Касю Камоцкую ды іншых беларускіх творцаў у Польшчы не пакрыўдзіліся, дык на нямецкіх геяў, якія, дамаляваўшы Лёльку жаночыя грудзі, выкарыстоўваюць выявы Болька і Лёлька ў рэакляме свайго выезду на парад сэксуальных меншасьцяў у Варшаву, некаторыя палякі раззлаваліся цалкам сур’ёзна.
Бо, акрамя таго, што на гэтых мультфільмах выраслі мільёны зь іх, дык “Болек і Лёлек” -- гэта яшчэ і сымбаль росквіту польскай мультыплікацыі ў 70-я гады.
(Нехрэбэцкі: ) “Пасьля рэвалюцыі ў Іране, Аятала Хамэйні дазволіў паказваць па тэлебачаньні толькі адзін замежны мультфільм. І гэта быў “Болек і Лёлек” – гаворыць Раман Нехрэбэцкі, сын Уладзіслава Нехрэбэцкага, які прыдумаў постаці Болька і Лёлька.
Паводле ягоных словаў, аўтары нямецкай рэклямы проста адбіраюць у дзяцей гэты мультфільм, паказваючы ягоных герояў у такім выглядзе.
З гэтым меркаваньнем згодны і Анджэй Плеўняк – інжынэр з гораду Бельска-Бяла, які ўзначаліў Ініцыятыву ў абарону добрага імя Болька і Лёлька. Ён лічыць, што геі папросту “груба і нахабна ўлезьлі ў сьвет дзяцей”. Менавіта ў Бельска-Бялэй паўсталі ўсе 180 сэрыяў мультфільму і таму жыхары гэтага гораду першымі пачлаі акцыю збору подпісаў пад зваротам да парлямэнту і ўраду, ад якіх патрабуецца “спыніць падобныя выхадкі на самым высокім дыпляматычным узроўні”.
(Жыхар гораду: ) “Яны павінны папрасіць прабачэньня, але гэта ня ўсё. Няхай, прыкладам, прафінансуюць стварэньне чарговых сэрыяў Болька і Лёлька” – кажа жыхар гораду Бельска-Бяла.
Адмыслоўцы, аднак, лічаць, што ўрад у гэтай справе зрабіць нічога ня можа – прыцягнуць да адказнасьці аўтараў абразьлівай для прыхільнікаў Болька і Лёлька рэклямы можа толькі ўладальнік аўтарскіх правоў на выявы хлопчыкаў з мультфільму – а гэта Раман Нехрэбэцкі, які заявіў, што не выключае звароту ў бэрлінскі суд.
“Не магу сабе ўявіць, каб нехта без дазволу ды яшчэ ў такі спосаб выкарыстаў, напрыклад, герояў дыснэяўскіх мультфільмаў”, - сказаў сын таленавітага польскага мультыплікатара.