Лубоў Лунёва, Менск Затрыманы ў часе разгону пікету на Кастрычніцкай плошчы пляменьнік экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Аляксей пасьпеў патэлефанаваць сваёй сяброўцы.
Ён паведаміў, што яму падкінулі наркотыкі. Пасьля гэтага сувязь з Аляксеем перарвалася. Цяпер ягоны мабільны тэлефон не адказвае.