Севярын Квяткоўскі, Салігорск 13-гадовы Ільля Шыла спыніў галадаваць сёньня, 5 чэрвеня. Брат маладафронтаўца 15-гадовы Іван Шыла заявіў, што выйдзе з галадоўкі не пазьней за 7 чэрвеня. Сёньня дзевяціклясьнік Іван Шыла здаў другі за час галадоўкі дзяржаўны іспыт.
Для Івана Шылы, Максіма Сяменчыка і Сержука Пацкевіча пайшоў восьмы дзень галадоўкі. Разам у ёй бяруць удзел у Салігорску восем чалавек. Дзяніс Карноў далучыўся да акцыі 2 чэрвеня. Са словаў Дзяніса Карнова, маладафронтаўцы заклікаюць сваіх паплечнікаў весьці галадоўку эстафэтным чынам. Гэта значыць, што непаўналетнія й тыя, хто даўно галадаюць, прыпыняюць свой удзел у акцыі, а на іхнае месца заступаюць новыя ўдзельнікі. Дзяніс Карноў падкрэсьлівае, што маладафронтаўцы, якія плянуюць працягваць акцыю, зьбяруцца разам у Менску. “Мы пойдзем да канца — да шпіталю”, — заявіў Дзяніс Карноў.
Апроч сябраў незарэгістраванага “Маладога фронту” ў Салігорску цяпер галадуюць сябар Партыі БНФ Павал Батуеў і сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Лемеш, кожны адпаведна сёмы і шосты дзень. Патрабаваньні галадоўнікаў не зьмяніліся: вызваленьне палітзьняволеных, спыненьне перасьледу “Маладога фронту”, а таксама аднаўленьне на вучобе Максіма Сяменчыка, які адседзеў 10 сутак за ўдзел у намётавым лягеры на плошчы.