Любоў Лунёва, Менск Амаль 4 дзясяткі актывістаў апазыцыі ў розных месцах Беларусі, а таксама ва Ўкраіне працягваюць галадоўку, распачатую 29 траўня ў Салігорску. Яны патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед лідэраў апазыцыі, а таксама вызваліць вязьняў сумленьня. У Салігорск падтрымаць галадоўнікаў прыехалі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
Салігорцы трымаюць галадоўку сёмыя суткі. Сярод іх двое школьнікаў – браты Шылы, Іван і Ільля. Максіму Сяменчыку і Глебу Сандрасу па 18 гадоў. Сяржуку Пацкевічу, Уладзіміру Лемешу, Дзянісу Карнову і Паўлу Батуеву споўнілася 20 гадоў.
Павал Батуеў распавёў, што міліцыянты кругласутачна знаходзяцца каля дома.
(Батуеў:) “Лёгкая млявасьць. Імкнемся не размаўляць пра ежу. Чакаем гасьцей. Займаемся тым, што чытаем газэты, у нас ёсьць інтэрнэт, часопісы “Аrche”, чытаем кнігу Уладзіміра Арлова…Адсочваем усе навіны. Яшчэ мы “круцім” беларускую музыку. "Песьні Свабоды". Калі хто-небудзь выходзіць за вадой, то, паколькі каля пад’езду ўвесь час знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўчых органаў, яны запытваюць, як нашы справы. Мы пад пільным наглядам”.
Падтрымаць галадоўнікаў прыехалі прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і Таццяна Равяка, рок-сьпявачка Кася Камоцкая, рэжысэр Юры Хашчавацкі і пісьменьнік Уладзімір Арлоў. Па дарозе ў Салігорск Кася Камоцкая паведаміла “Свабодзе”:
(Камоцкая:) “Зараз мы едзем у Салігорск, каб падтрымаць моладзь, якая пайшла на такі адчайны крок, як галадоўка. Але, я катэгарычна супраць таго, каб моладзь галадала, бо сілы трэба берагчы для нармалёвага змаганьня.”
Сярод амаль 40 чалавек, якія трымаюць галадоўку, шмат непаўнагадовых. Сярод іх Наста Палажэнка. Яна трымае галадоўку ў Менску. Яе бацькі ня ведаюць, што дачка шостыя суткі нічога ня есьць. Тым часам 15-гадовая Наста здае экзамэны.
(Палажэнка:) “Праблемы былі ўчора і пазаўчора, калі ў мяне падвысілася тэмпэратура. Лекі я піць не магла. Давялося цярпець. Мае бацькі ня ведаюць. Калі працоўны дзень, то яны ж на працы і мяне ня бачаць, а пасьля 6 я ніколі ня ем”.
(Карэспандэнтка:) “А, калі на кухні нешта робяць: катлеты, пах бульбы смажанай?”
(Наста:) “Былі праблемы, але толькі першыя трое сутак…Цяпер нічога… Цяжка бывае раніцай уставаць”.
(Карэспандэнтка:) “Спаць вельмі хочацца?”
(Наста:) “Ну, канечне! Калі расплюшчыш вочы, а сябры шлюць SMS: “Як сябе адчуваеш?”, то першыя словы: “Я яшчэ не разабралася”. Толькі потым зразумела, калі ўжо вадзічку пап''еш. У нас паміж сабой жартуюць. Калі мы перадавалі перадачу Дашкевічу і Фінькевічу, то ўжо самі знаходзіліся на галадоўцы. Вось мы хадзілі па рынку, а там усялякія пахі, дык мы перадавалі адзін аднаму вадзічку і казалі: “На табе хот-дог, на, паеш. Вось табе сьняданак, вось табе абед.”
Большасьць галадоўнікаў -- чальцы незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Сустаршыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч таксама трымае галадоўку. Ён паведаміў, што моладзь будзе працягваць радыкальную акцыю, нягледзячы на пагрозу пагаршэньня здароўя.
(Дашкевіч:) “Маладафронтаўцы і сябры дэмакратычных арганізацыяў у Менску, Горадні, Лідзе, ва Ўкраіне працягваюць галадоўку, займаючыся сваімі справамі, бо стан здароўя пакуль яшчэ дазваляе гэта. Мы плянуем на наступным тыдні сабрацца ўсім разам у Менску на адной кватэры, каб і дух падымаўся, і, каб адзін аднаго падтрымліваць.”
Маладафронтаўцы 5 чэрвеня абмяркуюць тэкст звароту да грамадзкасьці і ў пракуратуру. Яны накіруюць ліст на імя генеральнага пракурора, у якім выкладуць свае патрабаваньні.