Алесь Дашчынскі, Менск Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч працягвае паездкі па рэгіёнах. Сёньня ён сустрэўся з актывам Берасьцейшчыны. Удзельнікі сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, – а гэта дзясяткі актывістаў практычна з усіх раёнаў Берасьцейскай вобласьці, – супольна прынялі адмысловую рэзалюцыю.
Пра зьмест рэзалюцыі распавёў кіраўнік абласнога штабу Юрась Губарэвіч:
(Губарэвіч: ) “Рэзалюцыя ў цэлым вітае ўсе тыя дзеяньні, якія прадпрымалі аб’яднаныя дэмакратычныя сілы падчас выбарчай кампаніі. Таксама заклікае ўсе палітычныя сілы далей працягваць працу супольна. І працаваць у рамках агульнай стратэгіі і ў рамках кампаніі “За свабоду”.
Сустрэча з актывістамі Берасьцейшчыны доўжылася каля чатырох гадзін. Пасьля кароткіх выступаў Аляксандра Мілінкевіча і старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі, пачалася дыскусія. Спадар Мілінкевіч адзначыў, што на сустрэчах у рэгіёнах многа моладзі, і гэта – асноўнае дасягненьне аб’яднанай кааліцыі.
(Мілінкевіч: ) “Самае галоўнае для нас – чуць людзей, слухаць іх. Вельмі важна, што была прадстаўлена шырока ўся кааліцыя – АГП, БНФ, камуністы і сацыял-дэмакраты. На месцах кааліцыя вельмі аб’яднаная. І адзінае патрабаваньне жорсткае – хутчэй давайце распрацуем канкрэтныя пляны. Мы самі гэта адчуваем, і фактычна ў нас ужо блізкі да завяршэньня плян дзеяньняў на лета”.
Паводле спадара Мілінкевіча, адна з асноўных мэтаў сустрэчаў у рэгіёнах – якраз распрацоўка канкрэтнага пляну дзеяньняў у рамках агульнай стратэгіі, якая была ўхвалена палітрадай аб’яднаных дэмсілаў.
(Мілінкевіч: ) “Я не выключаю, што ў некаторых мясцовасьцях будуць адны акцыі, а ў другіх іншыя. Ёсьць свае спэцыфікі. Але агульнанацыянальныя таксама будуць. Напрыклад, гаварылі на тэму кантрактнай сыстэмы, мясцовага самакіраваньня. Людзі на гэтых выбарах выдатна зразумелі, што калі ўлада не абіраецца, то гэтую ўладу людзі не цікавяць. Яны глядзяць толькі на верх, на тых, хто іх прызначыў. На гэта рэакцыя ў грамадзтва ёсьць.
Таксама казалі многа пра будучыя выбары ў мясцовыя саветы. Ні ў кога няма ілюзій, яны таксама будуць, як і прэзыдэнцкія, сфальшаваныя, і наўрад ці кагосьці прапусьцяць, але шанс прыйсьці да людзей яшчэ шырэй, чым падчас прэзыдэнцкіх выбараў, напэўна, ёсьць. Важна, каб людзі ішлі з агульнай праграмай плюс мясцовыя праблемы”.
Пасьля прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі першыя паездкі па рэгіёнах Аляксандар Мілінкевіч зрабіў у Гомель, Магілёў і Віцебск. Актывісты трох усходніх абласьцей выказалі падтрымку спадару Мілінкевічу і адзначылі важнасьць захаваньня адзінства ў межах аб’яднаных дэмсілаў. Рэгіянальныя паездкі лідэр аб’яднанай апазыцыі мяркуе завершыць найбліжэйшым часам у Горадні.