Жана Літвіна — ізноў старшыня БАЖу

Любоў Лунёва, Менск Дэлегаты зьезду аднагалосна пераабралі Жану Літвіну старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў на новы тэрмін.
На зьезьдзе абралі сяброў Рады БАЖ, а таксама камісію па этыцы, якую зноў узначаліў Сяргей Законьнікаў.

На зьезьдзе адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Тамковіча “Лёсы”. Аўтар прапануе чытачам аповесьці пра вядомых у краіне людзей, сярод якіх Васіль Быкаў, Міхаіл Пташук ды іншыя.

Гл.таксама • Крыху ўдачы зьезду БАЖ