Палата адзінагалосна прагаласавала за праграму ўраду

Радыё Свабода Палата прадстаўнікоў аднагалосна зацьвердзіла Праграму дзейнасьці ўраду. За гэтага галасавалі ўсе 104 дэпутаты, якія ўдзельнічалі ў паседжаньні.
Уся працэдура абмеркаваньня плянаў дзейнасьці на бліжэйшыя пяць год заняла толькі паўтары гадзіны.

У спрэчках выступіў толькі адзін дэпутат – Сьвятлана Гіль, якая зьвярнула ўвагу на тое, што патрэбна больш уважліва адносіцца да замежных інвэстараў.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.