Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эўрапейскі Зьвяз выступіў у абарону Беларускага Хэльсынскага камітэту (БХК) і запатрабаваў ад уладаў неадкладна спыніць перасьлед гэтай арганізацыі, які, паводле Брусэлю, мае палітычны характар.
Аўстрыйская прэзыдэнцыя ў адмысловай заяве ад імя Эўрапейскага зьвязу падкрэсьлівае, што яшчэ 4 студзеня Брусэль выказаў расчараваньне рашэньнем Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі ў справе БХК, які пастанавіў, што гэтая арганізацыя ўсё ж павінна плаціць штрафы, вызначаныя раней.
“У сувязі з гэтым Эўрапейскі Зьвяз вельмі занепакоены запытам міністэрства юстыцыі Беларусі ў Вярхоўны суд краіны аб спыненьні дзейнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэту за меркаваныя парушэньні ў выплаце падаткаў, а таксама іншыя парушэньні, якія падаюцца палітычна матываванымі. Эўразьвяз заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць кампанію перасьледу БХК, кампанію, якая можа скончыцца закрыцьцём адзінай зарэгістраванай праваабарончай арганізацыі ў Беларусі. Эўрапейскі Зьвяз заклікае таксама ўлады неадкладна адклікаць абвінавачаньні на адрас БХК, выконваючы такім чынам свае міжнародныя абавязацельствы”, – гаворыцца ў заяве Эўрапейскага зьвязу.
У дакумэнце адзначаецца, што БХК як атрымальнік сродкаў у межах эўразьвязаўскай праграмы дапамогі ТАСІС, вызвалены ад выплаты падаткаў і мытаў, што прадугледжвае пагадненьне ў гэтай справе паміж Эўрапейскім зьвязам і Беларусьсю, падпісанае ў 1994 годзе.
“Эўрапейскі зьвяз яшчэ раз выказвае сваю поўную падтрымку для працы Беларускага Хэльсынскага камітэту, які грае важную ролю ў папулярызацыі правоў чалавека ў Беларусі і чакае, каб як мага хутчэй працягнуць супрацоўніцтва з БХК”, – гаворыцца ў заяве Аўстрыйскай прэзыдэнцыі Эўрапейскага Зьвязу.
Гэты дакумэнт падтрымалі і краіны-кандыдаткі на далучэньне да Эўразьвязу – Румынія і Баўгарыя, а таксама Турэччына, Харватыя, Македонія, Альбанія Босьнія і Герцагавіна, Украіна і Малдова.