Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: дыялёг з Лукашэнкам немагчымы

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч пракамэнтаваў для Радыё Свабода апошнія прапановы міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, які заклікаў Эўропу да дыялёгу з афіцыйны Менскам.
(Анышкевіч: ) “Гэта немагчыма, бо сам Лукашэнка ня хоча гэтага дыялёгу. А калі б і хацеў, дык толькі дзеля таго, каб паказаць гэта – маўляў, вось, са мной размаўляюць, але напэўна не дзеля таго, каб пайсьці на нейкія саступкі. Лукашэнка павінен на пачатку паказаць добрую волю ў справе зьменаў сваёй палітычнай сыстэмы такім чынам, каб зь ім можна было пайсьці на нейкі кантакт. Пакуль гэтага няма, мы чакаем”.