Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вядомыя палякі, зьвязаныя зь беларускай справай, выказваюць салідарнасьць з маладафронтаўцамі, якія трымаюць галадоўку ў Беларусі. Сярод іх – віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч, які знаходзіцца цяпер у Бэрліне, і былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч.
Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч у камуністычныя часы неаднойчы браў удзел у галадоўках пратэсту. Спадар Анышкевіч кажа, што ведае, як гэта цяжка і таму ўражаны мужнасьцю маладых беларусаў.
(Анышкевіч: ) “Галадоўка мае сэнс, бо так было ў Польшчы. Яшчэ перад 1980-м годам, калі ўлады пагадзіліся на рэгістрацыю “Салідарнасьці”, праз галадоўкі мы зьвярталі ўвагу польскай і міжнароднай грамадзкасьці на парушэньні правоў чалавека ў Польшчы, адсутнасьць дэмакратыі.
Потым мы выкарыстоўвалі гэтую форму пратэсту таксама ў часе ваеннага становішча ў нашай краіне. Я браў удзел у такіх галадоўках, ведаю што гэта вельмі цяжка і таму ўражаны мужнасьцю гэтых маладых людзей, якія пайшлі на такі адчайны крок.
Спадзяюся, што гэтая галадоўка скончыцца добра ў тым сэнсе, што калі і не закране сумленьне спадара Лукашэнкі, дык закране сумленьні шэрагу іншых людзей і ў Беларусі і ва ўсёй Эўропе”.
Між тым былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч тэлефанаваў сёньня ў Салігорск удзельнікам галадоўкі пратэсту і выказаў ім сваю салідарнасьць і падтрымку.
Спадар Машкевіч паведаміў Радыё Свабода, што заклікае ўсіх сваіх сяброў і знаёмых, каб тыя таксама накіроўвалі галадоўнікам лісты падтрымкі.
Між тым пра галадоўку актывістаў "Маладога фронту" ў Беларусі інфармуюць вядучыя польскія мэдыі – пра гэта пішуць найбуйнейшыя газэты, распавядаюць у выпусках навінаў найбольш папулярныя тэлеканалы.