Радыё Свабода Фракцыя “зялёных” Бундэстагу распрацавала практычныя рэкамэндацыі дзеля супрацоўніцтва зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Праект прапановаў прадстаўлены на абмеркаваньне іншым палітычным партыям нямецкага парлямэнту.
Адна з распрацоўніц праекту, сяброўка Бундэстагу й ПАРЭ Марылюізэ Бэк, паведаміла “Свабодзе”, што беларускае пытаньне па-ранейшаму цікавіць многіх нямецкіх палітыкаў.
(Бэк: ) “У Бундэстагу заўсёды так: калі адна фракцыя прапануе нейкі праект, усе астатнія павінны ўдзельнічаць у ягоным абмеркаваньні. У нашым праекце ўтрымліваюцца вельмі практычныя рэчы, якія зыходзяць і ад самой беларускай апазыцыі. Размова ідзе пра падтрымку рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, пра стварэньне адмысловых студэнцкіх і моладзевых праграмаў, пра больш лібэральную практыку атрыманьня нямецкіх візаў шараговымі беларускімі грамадзянамі, пра канкрэтную дапамогу грамадзянскай супольнасьці й незалежным СМІ”.
Марылюізэ Бэк таксама паведаміла “Свабодзе”, што і “зялёныя”, і прадстаўнікі іншых парлямэнцкіх фракцыяў зьвярнуліся да нямецкага кіраўніцтва з тым, каб беларускае пытаньне было разгледжанае ў часе саміту вялікай васьмёркі, што адбудзецца ў Пецярбургу.
(Бэк: ) “Гэта патрабаваньне зыходзіць ад камітэту міжнародных справаў Бундэстагу. Нямецкія палітыкі таксама зьвярнуліся з адпаведным заклікам і да кіраўніцтва Эўразьвязу. Беларускае пытаньне павінна быць узьнятае ў Пецярбургу. Напярадні расейскі міністар Лаўроў заклікаў Захад да дыялёгу зь Менскам. Аднак усё пытаньне ў тым, наколькі ўрад Лукашэнкі ўвогуле гатовы да дыялёгу. Досьвед ня толькі ПАРЭ, але і іншых эўрапейскіх структураў (напрыклад, АБСЭ) сьведчыць: Беларусь пакуль так і не прадэманстравала сваёй гатовасьці ў гэтым кірунку.
Афіцыйны Менск па-ранейшаму ігнаруе дэмакратычныя свабоды, у тым ліку свабоду прэсы, свабоду сходаў і гэтак далей, і такім чынам надалей ізалюецца ад Эўропы. Калі Расея выступае з прапановай пра дыялёг зь Беларусьсю, то, зразумела, удзельнікам пецярбурскага саміту трэба й спытацца ў Расеі, якую ролю яна зьбіраецца адыгрываць ува ўсім гэтым”.