Да галадоўкі маладафронтаўцаў далучыўся актывіст з Кіева

Радыё Свабода Да галадоўкі з патрабаваньнем вызваліць зьняволеных актывістаў "Маладога фронту" і спыніць крымінальныя справы супраць тых, хто знаходзіцца на волі, далучыўся маладфронтавец Ігар Шчэкарэвіч, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба "Маладога фронту".

“Я абураны сытуацыяй, што склалася вакол лідэраў "Маладога фронту". Я галадаю, бо лічу, што людзей у Беларусі не павінны судзіць за палітычныя перакананьні” – гаворыць Ігар Шчэкарэвіч.

У распачатай у панядзелак галадоўцы ўжо ўдзельнічае 19 чалавек. Шэсьць у Салігорску, дзевяць у Менску, трое ў Горадні, а цяпер яшчэ адзін – у Кіеве.

Сярод галадоўнікаў шмат непаўнагадовых.