Радыё Свабода Галадоўка з патрабаваньнем вызваліць усіх палітзняволеных моладзевых актывістаў і спыніць крымінальныя справы супраць тых, хто яшчэ знаходзіцца на волі, пачалася ў панядзелак у Салігорску. Да непаўнагадовых малалафронтаўцаў братоў Івана і Ільлі Шылаў, а таксама Максіма Сяменчыка і Сяржука Пацкевіча далучыліся Хрысьціна Самойлава і актывіст партыі БНФ Павал Батуеў.
Учора міліцыянты сарвалі расьцяжку з надпісам “Галадоўка” з балкону кватэры, дзе галадуе моладзь. Цяпер на бальконе вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.
Міліцыянты таксама патрабавалі пусьціць іх у кватэру галадоўнікаў.
Іван Шыла паведаміў нашаму радыё, што заўтра на размову да начальніка салігорскай міліцыі выкліканы ягоны бацька. Адміністрацыя школы, дзе вучыцца яго 13-гадовы брат Ільля, спрабуе адправіць хлопца на вакацыі ў летні лягер.
У Менску другі дзень трымаюць галадоўку Зьміцер Хведарук, Наста Палажанка, Уладзімер Дубовік, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксей Янушэўскі, Алена Ігнацьева, Тацяна Анікеенка і Аляксандра Яначка. Менскія маладафронтаўца галадаюць на сваіх кватэрах.
Таксама ў Горадні ва ўласных дамах працягваюць галадоўку Яўген Срабутан, Зьміцер Цесьлянок і 10– клясьніца Яўгенія Шасьцерыкова. Яўген Скрабутан гаворыць, што ўсе яны ўжо адчуваюць пачуцьцё голаду, але будуць трымаць галадоўку да поўнага выкананьня ўладамі ўсіх патрабаваньняў. Гарадзенскія галадоўнікі не выключаюць паездкі да сваіх сяброў у Салігорск.
Рэпартажы нашых карэспандэнтаў з кватэраў галадоўнікаў у Салігорску і Менску – слухайце ў нашым вечаровым эфіры і чытайце пазьней на сайце.