Радыё Свабода Сёньня сваякі й блізкія актывістаў “Партнэрства” накіравалі зварот да грамадзкасьці й міжнародных праваабарончых арганізацыяў.
Мікола Астрэйка, Цімафей Дранчук, Аляксандар Шалайка і Эніра Браніцкая абвінавачваюцца па артыкуле 193, частцы 2 Крымінальнага кодэксу — за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі й замах на правы грамадзянаў. Сьледзтва скончанае, адвакаты й падазраваныя азнаёміліся зь сямю тамамі справы. Матэрыялы справы ўжо перадалі ў пракуратуру — мяркуецца, што ў чэрвені пачнецца судовы працэс. Хадайніцтвы адвакатаў аб зьмяненьні меры стрыманьня былі праігнараваныя, нягледзячы на тое, што ў Цімафея Дранчука два месяцы таму нарадзіўся сын, а жонкі яшчэ двух актывістаў “Партнэрства” цяжарныя.