У Берасьці пачалася 24-гадзінная акцыя пратэсту

Радыё Свабода, Берасьце Апоўдні 31 траўня на галоўнай плошчы Берасьця пачалася акцыя ў падтрымку маладафронтаўцаў, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы. Пратэст плянуецца працягнуць цягам 24 гадзінаў.
У акцыі бяруць удзел прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў гораду, якія плянуюць бліжэйшыя суткі (да 12-й гадзіны 1 чэрвеня) знаходзіцца на плошчы Леніна, зьмяняючы адзін аднаго.

Ніякіх плякатаў напачатку акцыі салідарнасьці ўдзельнікі мерапрыемства ня мелі.