Радыё Свабода “Заклікі расейскага міністра Сяргея Лаўрова да дыялёгу паміж ПАРЭ й афіцыйным Менскам можна трактаваць толькі наступным чынам: Расея як новы старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы мусіць падрыхтаваць Беларусь да падобнага дыялёгу”, — заявіў у размове са “Свабодай” нідэрляндзкі парлямэнтар, сябра палітычнага камітэту й падкамітэту па Беларусі ПАРЭ Бэрт ван Вінзэн.
(ван Вінзэн: ) “Калі гаварыць пра пазыцыю ПАРЭ ў пытаньні далейшых дачыненьняў зь Беларусьсю, то яна абсалютна дакладная: мы ня хочам ізаляцыі гэтай краіны. Мы мусім думаць пра будучыню яе насельніцтва, а таму разьвіваць супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных праектаў, ладзіць кантакты зь няўрадавымі арганізацыямі, дэмакратычнымі сіламі й гэтак далей. Адначасна мы мусім працягваць ціск на беларускае кіраўніцтва з тым, каб у гэтай краіне працягваўся працэс дэмакратызацыі”.
Спадар Бэрт ван Вінзэн заявіў “Свабодзе”, што верыць у дэмакратычнае разьвіцьцё Беларусі. У гэтым яго пераканала апошняя размова з Аляксандрам Мілінкевічам ў Парыжы ў часе сэсіі ПА НАТО.
(ван Вінзэн: ) “У мінулую суботу я цягам гадзіны размаўляў з Аляксандрам Мілінкевічам. Мы гаварылі пра сытуацыю ў Беларусі, пра тое, што можна рабіць далей для гэтай краіны, а таксама пра мой будучы даклад па Беларусі, паколькі нядаўна мяне прызначылі дакладчыкам ПАРЭ па гэтай краіне. І Эўропа, і Расея павінны шукаць шляхоў да паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі. Словы расейскага міністра Лаўрова я інтэрпрэтую так: Расея мусіць падрыхтаваць Беларусь да адкрытага дыялёгу”.
Гл.таксама Тадэвуш Івіньскі скептычна ставіцца да магчымасьцяў дыялёгу з афіцыйным Менскам Лаўроў заклікае Эўропу да дыялёгу з афіцыйным Менскам